Александр Ляшенко: “Процент сдачи на категорию В – 60-70%”

Александр Ляшенко: “Процент сдачи на категорию В – 60-70%”

Аўтамабіліст? Настаўнік!

Адно з найбольш папулярных месцаў навучання будучых вадзіцеляў — аўташкола ДТСААФ. Існуе яна ўжо 51 год, і на працягу 33 з іх тут працуе сённяшні кіраўнік Аляксандр Ляшэнка — “аўтабацька” шматлікіх асіповіцкіх вадзіцеляў-аматараў і прафесіяналаў.

— За ўвесь час існавання аўташколы падрыхтавалі каля 30 тысяч курсантаў. Зразумела, у розны час іх колькасць вар’іравалася. Напрыклад, пік прыйшоўся на 1987-1990 гады. А вось ў 90-я крызіс не абмінуў, вельмі мала курсантаў было, — успамінае Аляксандр Ільіч. — Галоўная адметнасць нашага часу ў тым, што раней 90% курсантаў былі мужчынскага полу, а зараз усё наадварот. Ёсць і не зусім добрая рыса: менш сталі імкнуцца паўнацэнна атрымаць веды. Але гэта ўласціва ў асноўным самым юным навучэнцам, старэйшыя больш свядома ідуць за “правамі”.

У апошні час рыхтуем каля 120 вадзіцеляў катэгорыі “В” у год, амаль столькі ж — “С”, а яшчэ па паўсотні тых, хто плануе ездзіць на аўтацягніках і газабалонных аўтамабілях. Працэнт здачы з першай спробы на “В” —  60-70%, астатнія — амаль 100%. З гэтага года вучым упраўляць і матацыклам. Разам са мной тэорыю курсантам выкладаюць Аляксандр Дарафейчык і Віталь Іваноў, а практычныя веды даюць Канстанцін Джулай, Аляксей Астравух, Віктар Сцяпанаў, Сяргей Вароніч і Станіслаў Убейконь. Нядаўна абнавіўся і спіс вучэбных аўто: летась набылі “Рэно Логан”, сёлета — “Фальксваген Пола”. Таксама “на варце” два “Дэу”: “Нэксія” і “Маціз”.

Цікава, што калісьці і сам вучыўся менавіта ў на-шай аўташколе — мабыць, гэта лёс. За рулём ажно с 1974 года. Даводзілася ездзіць на розных аўто, але зараз у якасці асабістага аўтамабіля абраў “Хёндай Крэта”.

Напрыканцы верасня Аляксандр Ляшэнка атрымаў Грамату за шматгадовую бездакорную працу і высокі прафесіяналізм ад кіраўніка абласной структуры ДТСААФ Аляксандра Мазура. І гэта — відавочны паказчык таго, як цесна і плённа могуць пераплесціся жыццё і аўтамабілі.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем