Адвечная справа. На такіх людзях трымаецца любая гаспадарка

Адвечная справа. На такіх людзях трымаецца любая гаспадарка

Нават палічыць складана, колькі гадоў Сяргей Гуркоў ездзіць на трактары, бо яго шчыльнае знаёмства з гэтай сельгастэхнікай пачалося яшчэ ў раннім дзяцінстве.

Як любы вясковы хлопчык, бацька якога працуе трактарыстам, Сярожа, ледзьве стаўшы на ногі, бег да машыны. Спачатку каб пакатацца ў таты на руках, потым седзячы побач, а затым і самастойна. Хаця круціў баранку з розумам, трымаўся воддаль ад дарог. Пах саляркі, перапэцканыя рукі, вопратка, некамфортная кабіна — хіба штосьці можа напалохаць няўрымслівага, кемлівага і рухавага хлапчука, у чыім падчыненні моцная і паслухмяная тэхніка? Можна сказаць, што лічбы Сяргей вывучыў дзякуючы трактару: па памерах ключоў, якія трэба было падаваць тату, калі той рамантаваў “стальнога коніка”. Канечне, і сам хутка вучыўся дыягнаставаць і “лячыць” няспраўнасці.

Заканамерным працягам атрыманага ў дзяцінстве вопыту стаў выбар прафесіі трактарыста-машыніста. Пачынаў працоўны шлях Сяргей Аляксандравіч на Слаўгарадчыне, а сустрэўшы каханне, перабраўся на малую радзіму сваёй вы-бранніцы — у Пратасевічы. Тут і працуе з 1994 года. Назва і статус мясцовай сельгасарганізацыі мяняліся не раз: саўгас “Пратасевічы”, аднайменныя СВК, ААТ і, нарэшце, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Але Гуркоў адносіўся да сваіх абавязкаў аднолькава: адказна, з павагай і па-гаспадарску. Уся яго работа — суцэльныя дзеясловы: узараць, пасеяць, правесці, падкарміць, скасіць, убраць, утрамбаваць, закласці, адрамантаваць… Разам з іншымі работнікамі гаспадаркі прыпыніцца ўвосень, каб падсумаваць вынікі ўборачнай. І, выцершы пот з ілба, зноў па тым жа коле, нібы на каруселі, — вывозіць, уносіць, чысціць, рыхтаваць… Ужо пяць гадоў не быў у адпачынку Сяргей Аляксандравіч, бо трактарыстаў у гаспадарцы не хапае. З гонарам успамінае ўраджай 2007 і 2008 гадоў, але і сёлетні неблагі. Такая яна, хлебаробская справа — са сваімі маленькімі і вялікімі штодзённымі поспехамі-клопатамі.

Каб зразумець зробленае гэтым чалавекам, трэба ўявіць поле памерам з Еўропу. Прыблізна такую плошчу ўзараў за сваё прафесійнае жыццё гэты нястомны працаўнік. Ён ніколі не гнаўся за доўгім рублём, але заўсёды старанна і адказна выконваў сваю справу. Тую, што атрымаў у спадчыну ад бацькоў і дзядоў.

 

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем