Адказнасць — аснова поспеху

Адказнасць — аснова поспеху

Міхаіл Садкоў з кагорты людзей, каму даспадобы сельскае жыццё і ўсё тое, што з ім звязана. Ён лічыць, што ўладкаванасць існавання залежыць ад самога чалавека. Калі ёсць жаданне, можна стварыць свой астравок утульнасці і дабрабыту практычна ў любым месцы. Асабліва ў такім зручным і прыгожым, як аграгарадок Свіслач.

sadkov

У наш раён ён патрапіў у 1986 годзе. Да гэтага, атрымаўшы адукацыю ў сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “інжынер-гідратэхнік”, выкладаў у Брасаўскім сельгастэхнікуме, што на Браншчыне. Калі здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у пошуках больш бяспечнага месца і пераехаў з сям’ёю на Асіповіччыну. Тым больш, што побач былі браты — адзін у Бабруйску, а другі наогул у Ліпені. На гэтым тэарэтычная частка сельскагаспадарчай працы Садкова завяршылася, стаўшы ўрадлівай глебай для плённай практыкі. I зараз Міхаіл Андрэевіч з задавальненнем успамінае час свайго калгаснага жыцця.

Узначальваў ён на працягу чатырох нялёгкіх гадоў — справа была ў пачатку 90-х — “Беларусь”, цяперашнюю “Бярэзіну”. Жыллём у гаспадарцы не абзавёўся: выдзеленыя на будоўлю дома сродкі былі перанакіраваны на зарплату — тая не выплачвалася працаўнікам некалькі месяцаў. Хіба мог зрабіць інакш? Потым 10 гадоў быў старшынёй калгаса “Усход” з цэнтрам у Свіслачы. Работа прыносіла стабільныя вынікі. Нават і цяпер, нягледзячы на найноўшыя тэхналогіі і іншыя шматлікія магчымасці, многім гаспадаркам далёка да тагачасных дасягненняў “Усходу”. Напрыклад, ураджайнасці зерня ў 49 цэнтнераў з гектара, сярэднегадавых надояў у 5.650 кілаграмаў на карову. У многім апошняе ўдалося дзякуючы ўкараненню галандскай тэхналогіі залужвання пашаў з выкарыстаннем 7-8 кампанентаў траў. У гэтым плане калгас у раёне быў першапраходцам, заклаўшы 50 гектараў такіх якасных і функцыянальных сенажацей.

Наогул Міхаіл Садкоў два калгасныя дзесяцігоддзі лічыць сваімі лепшымі гадамі. Можа таму, што яны прыпалі якраз на самы росквіт яго жыццёвага патэнцыялу, далі магчымасць у многім рэалізавацца. Побач заўсёды былі надзейныя людзі, і менавіта агульнымі намаганнямі і атрымлівалася браць вышыні. Якім бы ні быў кіраўнік, без працаздольнага калектыву далёка не зойдзеш. Як кажуць, адзін у полі не воін, тым больш — на калгасным. А сакрэт поспеху ніколі не хаваўся: працуй без выхадных ад світання і да цямна. I шчыравалі! Але ў лёса былі свае планы і на “Усход”, і на Садкова…

Міхаіл Андрэевіч змяніў месца працы, але не месца жыхарства, таму па-ранейшаму добра ведае, якімі клопатамі жывуць аднавяскоўцы. Часам няпроста бывае сельскаму жыхару самастойна, без дапамогі сельгаспрадпрыемства, спраўляцца са сваёй гаспадаркай — усё часцей вядуцца такія размовы цяпер у вёсцы. Хацелася б, каб гэтаму надзялялася больш увагі самай буйной гаспадаркай раёна — філіялам “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, адным з трох “кітоў” якога і стаў некалі “Усход”.

Установу па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк” МНС Рэспублікі Беларусь Садкоў узначальвае з 2008 года. Спачатку было складана перапрафіліравацца: поле сваіх людзей доўга не адпускае, ды і былых старшынь калгасаў, відаць, не бывае. Але яму, чалавеку стараннаму, даспадобы зараз і новае месца. Сённяшняя работа, можа, не такая стваральная, без жаўрукоў у высокім летнім небе, аднак адказная і канкрэтная. Ды і цікавая сваёй важнасцю і ўзаемадзеяннем з людзьмі.

За той час, што Міхаіл Андрэевіч узначальвае “Маяк”, тут таксама ўжо адбылося нямала перамен да лепшага. Сродкі, атрыманыя шляхам аказання паслуг па захаванні і перапрацоўцы гаруча-змазачных матэрыялаў, дазволілі пабудаваць блок № 4, дзе створаны выдатныя ўмовы для працаўнікоў, можна якасна адпачыць, падмацавацца пасля каравула. Будзе прадпрыемства развівацца і далей — шмат пунктаў яшчэ ёсць у планах кіраўніка. А раз яны існуюць, значыць абавязкова ажыццявяцца. У гэтым пазіцыя Садкова нязменная.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем