Адданая адной справе

Адданая адной справе

Заўтра старшыні савета ветэранаў ЦРБ Зінаідзе Пацкевіч спаўняецца 85 гадоў.

У працоўнай кніжцы гэтай жанчыны значыцца толькі адно месца работы — Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца. Менавіта туды прыйшла яна пятнаццацігадовай дзяўчынкай у 1952 годзе.

І засталася назаўсёды. Нават зараз, нягледзячы на тое што даўно ўжо знаходзіцца на пенсіі, работу ў медустанове жанчына не пакідае, толькі апошнія тры дзесяцігоддзі яна перайшла ў грамадскае рэчышча. Але і тут Зінаіда Канстанцінаўна працуе на поўную моц — так, як прывыкла, як умее. Таму ветэранская арганізацыя ЦРБ вядома далёка за межамі нашага горада і нават краіны, не раз удзельнічала ў міжнародных праектах.

Гэту рухавую, жвавую жанчыну можна сустрэць у бібліятэцы, раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, ля помніка ці ў доме ветэрана вайны. Ні адна значная для раёна падзея не абыходзіцца без яе ўдзелу. Яна ў гушчыні падзей і шчодра дзеліцца багатым вопытам з калегамі, падтрымліваючы стасункі з іншымі ветэранскімі суполкамі, у яе вучацца ветэранскія важакі ўсёй вобласці. Клопат пра пенсіянераў стаў адным з сэнсаў існавання гэтай жанчыны. Яна ведае пра кожнага: каму неабходна медыцынская ці псіхалагічная дапамога, у каго здарылася бяда ці наадварот адбылася радасная падзея.

Дзяцінства было нялёгкім: пад стрэлы і выбухі. З братам перадавалі партызанам хлеб, што пякла ноччу матуля. Застаўшыся без таты, дзеці вымушаны былі з малых гадоў працаваць.

Скончыўшы Асіповіцкі філіял Бабруйскага медвучылішча, атрымала дыплом медсястры агульнай практыкі і працавала ў ЦРБ. Спачатку — медсястрой, старшай медсястрой, потым — ветэранскім важаком. У медустанове яе заўсёды характарызавалі як вопытнага, стараннага, ініцыятыўнага работніка, які здольны спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы і валодае высокім пачуццём адказнасці за давераны ўчастак. Узнагароджвалася Падзячным пісьмом Прэзідэнта, ганаровымі граматамі рознага гатунку, значком “Выдатнік аховы здароўя”, станавілася “Ударнікам пяцігодкі”, пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”, яе імя занесена ў Вялікую міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”. Узнагароды можна пералічваць доўга, але галоўнае — гэта павага людзей.

Вось як адгукаюцца пра яе сябры “па цэху”.

— У нашым горадзе жывуць дзіўныя жанчыны, актыўныя і жыццярадасныя, якія, нягледзячы на ўзрост, вядуць за сабой іншых, — расказвае Ніна Ананьева. — Гэта Марыя Фёдарава, ёй ужо больш за 90 гадоў, Раіса Пятроўская, Ала Плахоціна, Людміла Хамякова, а ўзначальвае гэту кагорту нераўнадушных актывістак Зінаіда Пацкевіч. “Дзяўчынкі” — так яны звяртаюцца да ўсіх. І менавіта так яны сябе адчуваюць — маладымі, поўнымі сіл, жадання дзейнічаць і жыць “на поўную катушку”. Скандынаўская хадзьба, трэнажорная пляцоўка, догляд за магіламі памерлых, валанцёрская работа, іншыя мерапрыемствы. А як яны весела сустракаюць святы — з песнямі, танцамі, гульнямі. Колькі розных твораў ведаюць! Разам рыхтуюць смакоты да стала…

Зінаіда Канстанцінаўна — чалавек-энерджайзер, які заражае сваёй актыўнасцю і жыццялюбствам усіх, хто акружае, ніколі не губляе аптымізму, веры ў людзей і, нягледзячы на самаадчуванне, па прыкладзе Маленькага прынца, кожную раніцу ўстае, збіраецца і ідзе “прыводзіць у парадак сваю планету”. Бо камусьці ж трэба гэта рабіць.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость