Зямля дрычынская — бясконца родная

Нямала шаноўных выхадцаў з асіповіцкай зямлі
раз’ехалася па свеце. Многія засталіся і на малой радзіме, дзе жывуць і славяць
родныя мясціны.

Уладзімір Кадзет нарадзіўся ў вёсцы Юравічы
Жыцінскага сельсавета ў сям’і сялян. Бацька меў каня, карову і збрую, і ўсю
гаспадарку здаў у калгас, у які ўступіў у 1931 годзе. Неяк працаваў на
сіласарэзцы, пакінуў ключ на агрэгаце, а той у працэсе работы трапіў унутр —
абвінавацілі ў шкодніцтве. Сям’я з’ехала на Алтай, там разам з іншымі
актывістамі Даніла Кадзет арганізаваў калгас. А праз нейкі час мясцовыя багацеі
ўчынілі пагром у хаце і гаспадарцы сумленнага калгасніка, увёўшы ў жах усю
сям’ю. Давялося вярнуцца на ра-дзіму.

Калі пачалася вайна, Кадзета-старэйшага немцы не
раз збівалі шампаламі і пагражалі расстрэлам, прымушаючы падацца ў паліцыю. Але
чалавек, адданы сваёй уладзе, застаўся да канца сумленным. А потым, у 1944
годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, удзельнічаў у вызваленні розных
краін, за што меў узнагароды.

Сын яго Уладзімір скончыў да вайны
“сямігодку”. Вучыўся добра, актыўна ўдзельнічаў у самадзейнасці,
любіў катацца на лыжах, слухаць аповеды ўдзельнікаў Першай су-светнай. Шмат
чытаў. Вялі-кую цікавасць выклікала ў хлопца паходжанне яго прозвішча Кадзет,
неўласцівае для тутэйшых сялян. Бацька расказаў, што яго дзед Ігнат за ўпарты і
свабодалюбівы характар быў сасланы ў рэкруты, дзе адслужыў “ад званка да
званка”. Апошнія 5 гадоў бывалы салдат з’яўляўся “дзядзькам” —
выхавальнікам маладых курсантаў кадэцкага корпуса, аб чым не прамінуў
пахвастаць аднавяскоўцам пасля вяртання. З таго часу на вёсцы Ігната і звалі не
інакш, як Кадзет. У час перапісу насельніцтва ў 1897 годзе перапісчык вырашыў,
што Кадзет — гэта прозвішча, і так і па-значыў у даверанай яму паперцы. Так
Ігнат Пышны стаў Кадзетам.

Хоць і не дасягнуў прызыўнога ўзросту, Уладзімір
літаральна з першых дзён аказаўся ў віхуры ваенных падзей. 23 чэрвеня пагнаў
калгасных кароў для харчавання чырвонаармейцаў. Пры падыходзе да Старых Дарог
убачыў, як самалёты бамбяць горад. Укрываў адстаўшых ад сваіх часцей
чырвонаармейцаў. А затым, разам з іншымі сяльчанамі, хлопец пайшоў у партызаны.

Эпізодаў зашмат, яны вясёлыя і сумныя, страшныя
і гераічныя, але аднолькава — незабыўныя. Аднойчы ўзвод партызан прыйшоў па
соль і заначаваў у вёсцы Дрычын. Мясцовы старшыня калгаса, што супрацоўнічаў з
фа-шыстамі, паведаміў паліцыі аб прыбыцці “чаканых гасцей”. Раніцай у
вёску ўварваліся немцы. Партызаны ўжо пакідалі хаты, але, на жаль, двое —
камузвода Сацук і яго паплечнік — не паспелі дабегчы да выратавальнага лесу.

У вёсцы Шчыткавічы, што ў пятнаццаці кіламетрах
ад Дрычына, немцы ўстанавілі пагранзаставу літоўцаў, якім абяцалі дапамагчы
стварыць “Вялікае Княства Літоўскае”. Новаабвешчаныя
“князі” вельмі лютавалі, расстрэльваючы і вешаючы за ўсялякую
правіннасць: што начавалі ў вёсцы партызаны, за свабодалюбівыя размовы і проста
так. Але людзі ўсё роўна не скарыліся.

У сакавіку сорак трэцяга трапіў Уладзімір у
палон. Пераправіўся цераз Пціч, а тут падскочылі два коннікі ў цывільным, якіх
спачатку прыняў за сваіх. Трапіў у астрог, затым у лагер для палонных.
Згаварыўшыся з “сябрамі па няшчасці”, вырашылі здзейсніць уцёк.
Валодзя быў самым маладым з каманды, яму было даручана знайсці ў кучы
металалому напільнік, каб распілаваць дрот на акне ў пакоі, дзе
“пражарвалі” адзенне ад вошай. Іржавы дрот паддаўся лёгка…

Напярэдадні дня ад-праўкі ў Германію змоў-шчыкі
ноччу пракраліся ва ўмоўленае месца. Уладзімір, зняўшы дрот, першым пакінуў
памяшканне, за ім — іншыя. Але былыя паліцэйскія, што таксама знаходзіліся ў
лагеры, не далі ўцячы ўсім. Пера-адолець калючы дрот удалося толькі тром
хлопцам. Двойчы перайшоўшы раку (у мароз!), паблукаўшы па лесе больш за суткі,
яны дабраліся да Валодзевага дзядзькі, дзе змаглі адпачыць і сагрэцца. А затым
— у партызанскі атрад.

Удзельнічалі ў многіх аперацыях. Разгром
паліцэйскага гарнізона ў Амельна, арганізацыя засад для знішчэння жывой сілы і
тэхнікі праціўніка… Уладзімір Данілавіч успамі-нае, што ў атрадзе былі не
толькі мясцовыя жыхары. Акрамя беларусаў і рускіх, змагаліся з фашыстамі італьянцы
і палякі, быў бельгіец, нават адзін немец служыў пры кухні.

Наладзілася сувязь з тылам, сталі прылятаць
самалёты са зброяй, абмундзіраваннем, ежай. Цяжка параненых адпраўлялі за лінію
фронту.

Аднойчы партызаны ўстроілі засаду на ўзлеску ля
вёскі Кляцішына, каб адпомсціць за знішчэнне гэтага населенага пункта. Знішчылі
66 ворагаў, 3 аўтамашыны, пушку, 4 кулямёты, а самі вярнуліся без страт. За
мужнасць, праяўленую ў гэтым баі, Уладзімір Кадзет атрымаў першую баявую
ўзнагароду. Герою на той час было 17 гадоў.

А далей — рэйкавая вайна, злучэнне з часцямі
дзеючай арміі, удзел у Мінскім парадзе ў ліпені сорак чацвёртага, новыя ордэны
і медалі, вызваленне… А пасля вайны — вучоба ў вячэрняй школе, Магілёўскім
педінстытуце, работа ў Магілёўскай школе транспартнай міліцыі…

Зараз кандыдат навук, палкоўнік міліцыі
Уладзімір Данілавіч Кадзет ужо на пенсіі, але без роднай вёскі не ўяўляе сваё
жыццё. Заў-зяты пчаляр, з вясны да поз-няй восені ён шчыруе на ўласнай пасецы,
займаецца “агароднымі” справамі і не толькі. “Вялікі ўклад унёс
гэты чалавек у дабрабыт аграгарадка, стараецца прыцягваць увагу да праблем
вёскі. І, што важна, дапамагае вырашаць іх”, — кажа старшыня сельсавета
Мікалай Яромаў.

А інакш нельга: адсюль карані, вельмі многа тут
прыйшлося перажыць, кожны метр зямлі даводзілася вызваляць, рызыкуючы жыццём. А
таму яна такая дарагая і бясконца родная…

Іна Заскевіч.

Последние новости

Профилактика

МЧС напоминает: вода ошибок не прощает

22 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский завод транспортного машиностроения стал победителем республиканского конкурса «Лидеры промышленности Республики Беларусь – 2025»

22 мая 2025
Читать новость
Образование

Всё, что нужно знать о ЦЭ и ЦТ 2025

22 мая 2025
Читать новость
Власть

Правительство, Администрация Президента, НАН, местная вертикаль и министерства. Подробности громких назначений у Лукашенко

22 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь является надежным другом Китая и рассчитывает на развитие стратегических отношений

22 мая 2025
Читать новость
Общество

Запрет на продажу алкоголя в Осиповичском районе : рассказываем, когда

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем