За дапамогай і парадай

Калі намаляваць партрэт сапраўднага вясковага гаспадара, уяўляецца чалавек, які заўсёды знаходзіцца ў працы і клопатах, добра ведае зямлю і яе нораў, валодае сакрэтамі абыходжання са свойскай жывёлай, разважлівы і памяркоўны, мае дружную сям’ю, якою даражыць… Атрымоўваецца дакладная характарыстыка Уладзіміра Сяргеевіча ЕРМАКОВА, ясенскага жыхара, якога ведаюць і паважаюць усе аднавяскоўцы. За дапамогай і парадай ідуць да яго, узараць агарод ці прывезці ўраджай дадому — таксама, даставіць сена або абагнаць бульбу — ізноў жа сюды. Бо гаспадар трымае не толькі карову, быка, двух парсючкоў, але і такога неабходнага на падвор’і каня.

А абыходзіцца з хатняй жывёлай Уладзімір Сяргеевіч прафесіянальна: мае спецыяльнасць заатэхніка, не адзін год адпрацаваў на гэтай пасадзе ў калгасе.

Ён не мясцовы чалавек — ураджэнец Слаўгарадскага раёна, але трывала замацаваўся на Асіповіччыне. Хаця трапіў сюды выпадкова.

Як часта бывае ў маладосці, паездзіў па бязмежнай тады краіне, вучыўся ў Клімавіцкім тэхнікуме, працаваў на вёсцы загадчыкам фермы, пажыў у Мінску, Асіповічах, нават Балашысе. У апошняй, дарэчы, папрацаваў даволі вынікова: як пяецца ў песні “не вярнуўся дамоў халастым”.

У падмаскоўны гарадок хлопец прыехаў у камандзіроўку ад Мінскага аўтазавода. Пасля напружанай работы маладыя рабочыя імкнуліся весела адпачыць. Жывучы ў інтэрнаце, збіраліся разам, слухалі музыку, гутарылі. Раз пайшлі яны з сябрам да дзяўчат паслухаць новую пласцінку “Па хвалях маёй памяці”. Якія песні гучалі, малады чалавек дрэнна памятае — усю ўвагу прыкавала да сябе паварыха з рабочай сталовай, Вольга. Яна не толькі добра гатавала, але і была вельмі прыемнай з выгляду, а яшчэ добрай і надзейнай. У гэтым Уладзімір Сяргеевіч пераканаўся, пражыўшы з ёй 35 гадоў. Значыць, выбар быў зроблены правільна.

Маладая сям’я перабралася ў Асіповічы, але ўласнага дома не нажыла. Выпадак памог прыехаць у Ясень. Атрымалі кватэру, уладкаваліся на работу…

Прайшло 22 гады. Трое дзяцей, што вырасцілі, прывучаны да працы. І хоць у вёсцы застаўся толькі адзін сын, да бацькоў едуць, каб памагчы, усе. Сям’я добра-такі падрасла: 2 нявесткі і зяць, 3 унучкі і ўнук. Чарговы здабытак…

Калісьці галава сям’і хацеў стварыць фермерскую гаспадарку, але, калі даведаўся аб колькасьці неабходных дакументаў, перадумаў. А гаспадарку мае грунтоўную. Акрамя жывёлы, ёсць 40 сотак зямлі, да якой трэба прыкладваць штодзённую працу. З раніцы да вечара завіхаецца ён па дому, у двары. Работа заўсёды ў радасць. І хоць цяпер многія лічаць, што карову трымаць нявыгадна — калі раней сена атрымоў-валі ад калгасаў амаль бясплатна, то цяпер гаспадаркі выстаўляюць нерэальна высокія цэны, многа клопатаў з доглядам, рэалізацыяй малака і г.д. — наш герой не прытрымліваецца такога меркавання. Ён прывык да “свойскіх” малочных прадуктаў, якія і ядуцца смачней, і сіл надаюць больш.

Калі два дзясяткі гадоў таму ў вёсцы налічвалася 240 жывёлін, то цяпер ці набярэцца 70. Скарачаецца статак, павялічваецца колькасць незасеяных агародаў. У цэнтры ж вёскі размясціліся асобным мікрараёнам 18 двухкватэрных домікаў, агароды ля якіх акуратна апрацоўваюцца, радуючы вока назіральніка. І немалая заслуга ў тым Уладзіміра Сяргеевіча і яго працаўніка-коніка, які не падпарадкоўваецца іншым, звыкла слухае каманды толькі аднаго гаспадара, разумеючы яго з паўжэста і позірку.

Былая расіянка Вольга Васільеўна прызвычаілася ў беларускай вёсцы да любой дамашняй работы, муж дапамог асвоіць гаспадарчую навуку, а сам лёгка можа згатаваць, напрыклад, боршч такі, што пальчыкі абліжаш: жонка-паварыха навучыла. Вось так і жывуць, у ладзе ды згодзе, людзям у прыклад, ды дзецям на радасць. А ўнучка Кірачка, што бабуля з дзядулем узялі падгадаваць у вёску, прыдае дамашняй атмасферы ноткі гарэзліва-дзіцячай бесклапотнасці і размалёўвае яе ў вясёлкавыя колеры дзяцінства.

Последние новости

80 лет Великой Победе

17 апреля в Осиповичском кинотеатре “Родина” состоялась премьера документальной дилогии “Лагеря смерти” и “Сожженные деревни”

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Прямую телефонную линию проведет главное управление юстиции Могилевского облисполкома

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость