Жыццё ўдалося!

Мікалай Сцяпанавіч Елізаранка нарадзіўся ў сорак першым годзе ў сям’і вялікага працаўніка і франтавіка. Пасля сямігодкі Сяміазёрскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі скончыў з адзнакай. Службу праходзіў у танкавых войсках пад Полацкам. Выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі, спартсменразраднік, класны спецыялістне за прыгожыя вочы «сваталі” яго застацца ў арміі, але вырашыў вярнуцца дамоў.

Адвучыўся ў аўташколе, 20 гадоў на «выдатна” працаваў вадзіцелем. У саўгасе ж сустрэў і будучую палавінуВольгу зпад Гомеля. Пажаніліся, гадавалі двух сыноўВыдатная праца бацькі не была не заўважана: у 1972 годзе на грудзях з’явіўся медаль «За працоўную адзнаку”, у васьмідзясятым
ордэн Дружбы Народаў, яшчэ праз пяцігодку — ордэн Леніна.

Вользе Пятроўне ўдалося пераканаць мужа пераехаць жыць у Беларусь у 1989 годзе. Не, ён і раней быў не супраць змены месца жыхарства, добра памятаў яшчэ з армейскіх будняў і наш клімат, і добразычлівых
адкрытых людзей, але з г
оду ў год усё адцягваў пераезд. Чаму? І звыклыя месцы трымалі, і старым бацькам патрабавалася дапамога. Ну, а калі тыя пайшлі з жыцця…

Дом набылі ў Асіповічах, Мікалай Сцяпанавіч спачатку 2 гады парабіў на аўтобусе ў аўтапарку 19, а потым перасеў на вялікагрузны МАЗ з прычэпам у   ДРБУ-199, адкуль у 2001 годзе і пайшоў на пенсію. Праўда, без работы вадзіцель 1 класа доўга не вытрымаўу магазіны філіяла ААТ «Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” і сёння на сваёй     ГАЗэлі развозіць прадукты харчавання. Ужо хутка яму споўніцца 72 гады, а чалавек паранейшаму бадзёры, падцягнуты, з нязменнай усмешкай
на твары.

— Як магу быць няўдзячны лёсу,
калі жыццё ўдалося!?
— гаворыць ён. Глядзіце самі. Паўстагоддзя аддаў любімай рабоценідзе ніколі не меў нараканняў, толькі ўзнагароды. Хутка з любай Вольгай Пятроўнай адзначым залатое вяселлепадобным хіба многія могуць пахваліцца? Дваіх сыноў
выгадавалі — ні
за каго не сорамна. Маем двух унукай і праўнучку НэліЁсць дача, невялікая ўласная бібліятэка, заўсёды ўважліва сочым за навінамі вакол сябесловам, жывём поўным жыццём

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем