Жыццё кіпела, работа ішла спорна

Старшыня калгаса — «прафесія» ўнікальная па сутнасці. Не кожны чалавек можа вытрымаць груз адказнасці перад людзьмі, якімі даводзіцца кіраваць. Прычым працаваць трэба без выхадных, без паўнацэннага адпачынку. Усё жыццё праходзіць на палях і фермах гаспадаркі, клопат пра якую нават ноччу не дае спакою. І важна не толькі адпрацаваць адпаведны тэрмін, але і пакінуць пасля сябе добрую памяць.

Уладзімір Васільевіч ПІНЧУК — адзін з такіх кіраўнікоў. Доўгі час узначальваў калгас імя Леніна (цяпер СВК «Калгас «Ясень”) з цэнтрам у вёсцы Ясень. Там пабудаваў сабе дом, пасадзіў сад і выгадаваў разам з жонкай Палінай Якаўлеўнай, настаўніцай пачатковых класаў, двух сыноў. Тут жыве і сёння. Калгас стаў для яго родным, а вяскоўцы — сапраўднымі сябрамі. Многія і зараз успамінаюць яго як добрага спецыяліста, мудрага кіраўніка і памяркоўнага чалавека, які цудоўна ведаў сельскую гаспадарку, імкнуўся зрабіць жыццё працаўнікоў лепшым, клапаціўся пра заўтрашні дзень. Хоць даўно на заслужаным адпачынку, але і зараз хвалюецца за стан гаспадаркі, якой аддаў больш за 20 гадоў жыцця. Часта тэлефануе старшыні, цікавіцца вы-творчасцю, дае слушныя парады.

— Можа, — гаворыць, — гэта і не зусім падабаецца цяперашняму кіраўніцтву, але не магу быць абыякавым да таго, што адбываецца. Думаю, што нікому яшчэ не перашкодзіла разумная парада. Ніколі і ні перад кім не крывіў душой, быў заўсёды адкрытым. Гэтыя якасці час не сцёр, таму лічу сваім абавязкам, пакуль ёсць сілы, трымаць руку на пульсе, быць у курсе калгасных спраў. Так калісьці выхавала мяне і двух братоў мама. Дарэчы, і яны таксама кіравалі людзьмі. Адказнасць за даручаную справу ў нас проста сямейная рыса…

Успамінаючы тыя гады, Уладзімір Васільевіч з гонарам пералічвае зробленае.

— Атрымаў у спадчыну не вельмі добрую вотчыну. Пачынаць прыйшлося амаль з нуля. Пачатак старшынёўства прыпаў на сярэдзіну сямідзясятых. Сельскай гаспадарцы надавалася вялікая ўвага з боку дзяржавы. І калі ты меў намер нешта зрабіць, то цябе падтрымлівалі на ўсіх узроўнях. З самага пачатку вырашыў зрабіць усё магчымае, каб людзі мне паверылі. Пабудавалі майстэрню, склады, гаражы. Хутка выраслі новыя фермы ў Ясені і Грынёўцы, Асяродку, Матавіле, Татаркавічах. У Заельніку пабудавалі новы адкормачнік на 2000 галоў. Была свінаферма, але стаяла пытанне па кармацэху — у хуткім часе ён таксама з’явіўся на свет. Будаўніцтва вялося за сродкі калгаса. Адначасова працавала па пяць падрадных арганізацый.

Разам з узвядзеннем жывёлагадоўчых памяшканняў, не забывалі і пра жыллё. Калгаснікі пачалі атрымліваць ключы ад новых добраўпарадкаваных кватэр. Трохпавярховая школа з’явілася таксама пры мне, многія класы якой зараз, на жаль, пустуюць. А тады дзяцей было многа. Мелі спадзяванне, што жыць з кожным годам будзе лепш. Ды яно так і было. Хто шчыра працаваў на фермах і палях, той і зарплату меў прыстойную. Падсобную гаспадарку трымаў кожны калгаснік, бо патрэбы ў кармах не было — гаспадарка забяспечвала.

Не забывалі і пра моладзь. Накіроўвалі на вучобу, вучылі на асабістыя сродкі. Калі пайшла хваля газіфікацыі, уключыліся і мы ў дзяржаўную праграму. Словам, чалавек працы быў у нас у пашане. Таму і не спяшаліся з’ехаць з вёскі, заставаліся на роднай зямлі.

Падчас размовы Уладзімір Васільевіч час ад часу называў прозвішчы сваіх падапечных. Многія з іх за сваю пачэсную працу атрымалі ордэны і медалі. Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку” і ён. Неаднаразова народ выбіраў старшыню дэпутатам, а калегі вылучылі членам Саюза калгаснікаў.

З гонарам пра дзяцей і ўнукаў ён зазначыў:

Нягледзячы на пастаянную занятасць на працы, цікавіўся справамі сыноў заўсёды, жонка таксама ўдзяляла выхаванню значную ўвагу. Таму выраслі хлопцы добрасумленнымі і прыстойнымі. Яны — добрыя гаспадары, гадуюць дастойную змену. Сабе і нам з жонкай на радасць.

Последние новости

Власть

Лукашенко: мы готовы заключить большую сделку с США, если будут учтены интересы Беларуси

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил выработать алгоритм белорусско-американских отношений на перспективу, установив «красные линии»

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Первая лига: ФК «Осиповичи» проигрывает «Островцу» и готовится к матчу с «Минском-2»

14 октября 2025
Читать новость
Общество

«Ангел-хранитель и самый верный друг»: за что благодарят своих мам жители Осиповичского района

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Социальная поддержка и материнство в Осиповичском районе: награды, помощь и 169 новорожденных

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Неделя родительской любви в Осиповичах: скидки в музее, концерты и бесплатные мероприятия!

14 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем