З ваеннага — у фермеры №76

Дача пенсіянераў Пятра Васільевіча і Марыі
Рыгораўны Сідарчукоў размешчана на Шостай вуліцы садаводчага таварыства і
знаходзіцца амаль каля самага лесу.

— Нам вельмі падабаецца такое суседства, —
гавораць гаспадары. — Выйшаў з дому, ступіў некалькі метраў — і лес, які багаты
і на ягады, і на грыбы.

Дарэчы, лясныя дары любіць збіраць гападыня. Яна
лічыць, што такі занятак не толькі дазваляе папоўніць сямейны запасы, але і
здароўю дапамагае.

Пётр Васільевіч час таксама не губляе дарэмна. з
ранку да вечара ён завіхаецца на агародзе.

— З дзяцінства люблю працаваць на зямлі, —
заўважае дачнік. — Нягледзячы на тое, што вырас у горадзе, ведаю ўсе тонкасці
вядзення сель-скай гаспадаркі. У дзяцінстве дапамагаў бацькам і касіць, і
бульбу садзіць, і палоць. Самастойна ж заняцца агародам змог толькі пасля таго,
як пайшоў на пенсію. Раней не было магчымасці гэтым займацца: прафесія ваеннага
не дазваляла. Калі ж напрыканцы васьмідзясятых прыехалі на пастаяннае месца
жыхарства ў Асіповічы, вырашылі ўзяць участак. Каб пабудаваць дом, спатрэбілася
гадоў пяць. Хацелася не проста домік звычайны паставіць, а каб з падвалам і з
печчу і нават — з ляжанкай. Печ клаў сам. Яна не падобная на тыя, што вам
прыходзілася бачыць. Мая печ шматфункцыянальная. У яе ўманціравана дзве
духоўкі, каб сушыць грыбы і ягады або яблыкі з грушамі. Акрамя гэтага, маецца
невялікая грубачка, ад якой зімою ідзе цяпло на дом. Ну і плюс ляжанка — плечы
па-грэць.

Скажу шчыра, дзецішча Пятра Васільевіча мяне
здзівіла. І сапраўды, зручная штука. На верандзе ляжалі вялікія наліўныя
яблыкі, на падлозе сушыўся часнок. Напачатку мне падалося, што ён зімні, бо
галоўкі былі дужа вялікія, але аказалася, што летні. Дарэчы, ніколі не бачыла,
каб летні часнок быў такім буйным! На стале шчыльна адзін да аднаго туліліся
зялёныя агуркі і перцы.

— Сыну ў Мінск павязу, — паведамляе гаспадар. —
Няхай частуе сям’ю. У магазіне такой экалагічна чыстай прадукцыі не купіш. А
хочаце пакажу градкі, з якіх атрымліваю тры ўраджаі. Напачатку саджу радыску,
побач з ёю — цыбулю, а пасля, як выберу радыску, сею моркву. У гэтым годзе
добрая парасла. Хопіць і сабе, і нават на продаж. Бульба таксама добрая
ўрадзіла. Прычым участак пад яе адведзены невялікі. Але мяркуйце самі. 83 вядры
накапаў, а пасадзіў 780 бульбін або 26 невялічкіх радкоў (па 30 штук у кожным).
Які сорт? “Брыз”, “лілея”, “адрэта”, “скарб”. “Скарб” вырошчваю ўжо каторы год
і на адным і тым жа месцы. Проста пасля таго, як бульба выкопваецца, засяваю
жыта, а па вясне яно пераворваецца. І ніякіх праблем з ураджаем другога хлеба.
У гэтым го-дзе упершыню вырошчваў з цыбулі-чарнушкі пасяўны матэрыял.
Атрымалася ня-дрэнна. Пра тэхналогію вырошчвання прачытаў у газетным артыкуле.
Паспрабаваў зрабіць тое ж самае — і атрымалася. Так што і вам раю. Не трэба
будзе купляць сявок. Дарэчы, цыбуля дала таксама добры ўраджай. У цяпліцы
вырошчваю памідоры. Вопыт паказвае, што не трэба гнацца за колькасцю пасаджаных
каліў. Лепш пасадзіць мала, ды якасна дагледзець. Ну як, напрыклад, у мяне ў
цяпліцы памерам 3 на 4 пасаджана па 9 каліў 5 сартоў. Галоўнае, своечасова
вызваляць іх ад лішніх парасткаў, апрацоўваць ад фітафторы — і ўраджай
забяспечаны. З сартоў аддаю перавагу “віцязю”, “даходнаму”, “загадцы”.

Што яшчэ ўразіла на дачным участку Сідарчукоў?
Ды літаральна ўсё. Уздоўж хаты цягнуліся роўным шнурочкам высачэзныя парасткі
фасолі, ураджай якой ужо сушыўся на сонцы.

— Чым жа паліваеце агарод? — пытаюся.

— Калодзежнай вадой, — адказвае Пётр Васільевіч.

— А дзе ж ён? Не відаць на вашым участку. У
суседзяў бераце?

— Крыўдзіце. Вы ж побач з ім стаіце.

Агледзеўшыся навокал, нічога падобнага на
кало-дзеж не заўважыла, пакуль гаспадар не пачаў адчыняць крышку, падобную на
самы звычайны стол, толькі абцягнутую неацынкованым жалезам. Форма калодзежа
прамавугольная. Вада ў ім чыстая і смачная. На вяроўцы падвешана вядро. А побач
яшчэ адна вяроўка, а на ёй — кош з агуркамі.

— Апускалі ж калісьці у калодзеж банку з
малаком, а я вырашыў ахаладзіць так агуркі. Дарэчы, падчас яго капання нам
пашанцавала — не было плывуна. Ды і на падкову натрапілі. Адкуль яна там так
глыбока ўзялася, невядома. Але што на шчасце, то праўда. Лепшай вады, чым у
нас, ва ўсім пасёлку няма.

На развітанне — здымак. У гаспадара ў руках —
цыбуля, у гаспадыні — качан капусты. Пад нагамі — прыгожыя жаўтабокія гарбузы.
А ў вачах — радасць ад працы, якая прынесла такі ўраджай.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем