З першай кнігай! №70

Анатоля Тамашэўскага землякам прадстаўляць
наўрад ці трэба: Заслужаны работнік культуры краіны, журналіст з 43-гадовым
стажам, ён чвэрць стагоддзя кіраваў асіповіцкай «раёнкай”. Ды яшчэ знаходзіў
час, каб і «парадаваць душу” — скласці верш ці гумарэску.

Яго творы друкаваліся як у мясцовай газеце, так
і ў абласных і рэспубліканскіх выданнях, часопісе «Вожык”, абласным альманаху
«Дняпроўскія хвалі”. Сярод іх можна назваць такія, як «Хто як разумее”, «У
лазні”, «Васількі”, «Жонка на дыеце” і г.д. На вершы паэта напісана каля
паўсотні песень асіповіцкім кампазітарам Віктарам Шышкаўцом: «Куточак мілай
Беларусі”, «Па-над рэчкай туманы”, «Сны ветэрана”. «Воінам-вызваліцелям”,
«Дзень добры, Асіповічы мае!”, «Песня пра Ялізава” і інш. Шэраг з іх увайшлі ў
рэпертуары калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці і рэспублікі.

А нядаўна ўрэшце рэшт здзейснілася даўнішняя
мара Анатоля Уладзіміравіча: выдаць зборнік гумару. Дапамаглі ажыццявіць яе разам
з рэдакцыйным калектывам дырэктар СП ААТ «Дах” Мікалай Калтуноў і наш вядомы
прад-прымальнік Мікалай Сінь-кевіч, за што ім шчыры дзякуй і ад аўтара, і ад
мясцовых газетчыкаў.

«Жонка на дыеце” — такую назву даў сваёй кніжцы
А.Тамашэўскі. I будзем верыць, што першая ластаўка не стане апошняй, што за
гэтым выданнем нас абавязкова чакаюць наступныя. Ва ўсялякім разе верш-споведзь
«Замест аўтабіяграфіі”, які адкрывае зборнік, дае падставу для аптымізму:

У вёсцы жыў — не ленаваўся,

Сялянскай справы не цураўся:

Траву ў пракосы касой клаў,

Снапы вазіў, зямлю араў.

Бібліятэкарам пабыў.

Пагоны тры гады насіў.

Паўгода быў будаўніком.

А потым шлях жыццёвы звёў

Мяне з раённаю газетай.

Спачатку ў Круглым было гэта.

А потым аж на чвэрць стагоддзя,

Як кажуць, Бог узнагародзіў

Мяне «раёнкай” кіраваць,

Навінам шлях у жыццё даваць.

З васьмідзясятых даўніх дзён

Ўвесь Асіповіцкі раён

З поўдня на поўнач скалясіў,

Сяброў нямала тут набыў.

Проза жыцця тады нямала

Сіл і натхнення забірала.

Але ж знаходзіў, не грашу,

Час, каб парадаваць душу,

Бо тэм для гумару хапае —

Само жыццё іх падкідае.

Мне ж — толькі рыфму падабраць

I чытачам на суд аддаць.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем