Ёсць гісторыя — будзе і будучыня №84

Для Ірыны Іванаўны Цімошчанка Свіслач не толькі
родная вёска, але і самы дарагі куточак на зямлі: тут нарадзіліся і жылі яе
бацькі, дзяды і прадзеды. Таму і гісторыяй малой радзімы цікавілася заўсёды. І
хоць пачынала сваю працоўную дзейнасць у Заходняй Беларусі, але карані вабілі-цягнулі
бліжэй да роднай мясціны. Разам з мужам Аляксандрам Ануфрыевічам і прыехалі ў
Свіслач, дзе настаўнічалі каля чатырох дзясяткаў гадоў.

Давялося Ірыне Іванаўне знаёміць з гісторыяй
навучэнцаў школы-інтэрната, а затым дзяцей, якія праходзілі аздараўленне ў
санаторным піянерскім лагеры “Свіслач”. Муж узначальваў сярэднюю школу.
Але, акрамя непасрэднай работы, муж і жонка Цімошчанкі збіралі па крупінках
гісторыю сваёй вёскі, адчыняючы для сябе, школьнікаў і ўсіх аднавяскоўцаў яе
новыя, невядомыя дагэтуль старонкі. Прычым, Ірыну Іванаўну заўсёды больш
цікавіла гісторыя сярэдневякоўя, Новага часу, а Аляксандр Ануфрыевіч вывучаў
падзеі ваенных гадоў.

Жанчына ўспамінае, з якой цікавасцю ўспрымаліся
раскопкі на тэрыторыі замчышча. А праводзіліся яны неаднаразова. І кожны раз
знаходзілі нейкія новыя экспанаты, а з імі — і новую інфармацыю. Асабліва
дасканала вывучалі змесціва выкапаных пластоў грунту студэнты БДУ. Таму і
знаходкі іх былі цікавымі: грэчаская амфара, старажытныя нажы, вялікая
колькасць фрагментаў упрыгожванняў (пацеркі, бранзалеты), асобныя шахматныя фігуры,
крыж… Вялікую цікавасць выклікала тое, што пры іх вырабе выкарыстоўвалася
рознакаляровае шкло.

“Па гісторыі вайны таксама была назапашана
вялі-кая колькасць інфармацыі, экспанатаў, — успамінае Ірына Іванаўна, — вось і
выспела рашэнне аб стварэнні ў вёсцы ўласнага музея. Спачатку яго, па
ўзгадненні са старшынёй калгаса, планавалі адкрыць у былым будынку дзіцячага
сада, але пасля пажару, які там адбыўся, вырашылі, што музей будзе размешчаны ў
школе”.

Так і зрабілі. За тое, што вёска на сягонняшні
дзень мае цікавы, змястоўны гісторыка-краязнаўчы музей, яе жыхары ўдзячныя
сям’і Цімошчанка. Пасля выхаду на пенсію Ірына Іванаўна адпрацавала 4 гады яго
кіраўніком і экскурсаводам, а затым перадала эстафету маладзейшым калегам.
Унесла сваю лепту ў папаўненне экспазіцыі і настаўніца Ніна Сакава, вялікую
дапамогу ў падборы новых матэрыялаў аказаў Юрый Клеванец.

Дзякуючы такім неспакойным, зацікаўленым
лю-дзям, якіх турбуюць не толькі клопаты сённяшняга дня, але і далёкае мінулае,
і забяспечваецца падмурак надзейнай будучыні.

 

Последние новости

Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Контрольное полевое мероприятие провели сотрудники Осиповичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем