Ёсць аб чым расказаць у “Аднакласніках”

Марыя Власік, аператар машыннага даення з СВК
«Калгас «Авангард”, з разраду тых людзей, якія прыехалі на Асіповіччыну, каб
тут жыць і плённа працаваць. Родны Глускі раён давялося пакінуць па той
прычыне, што да бліжэйшай школы дзецям трэба было дабірацца аж 14 кіламетраў.
Канечне, гэта стварала і хлопчыкам, якіх у сям’і двое, і бацькам нямала
праблем. Не плануюць Власікі вяртацца на сваю малую радзіму і пасля заканчэння
школы малодшым сынам Аляксеем — тут, у аграгарадку Вяззе, усё задавальняе: і
работа, і мясцовасць з усімі яе прывілеямі. Хоць час ад часу наплывае нейкая
туга: пакінулі добры дом, які некалі, стварыўшы сям’ю, самі будавалі…

Для Марыі праца аператара машыннага даення не
новая — быў і да работы ў «Авангардзе” 12-гадовы стаж на ферме. Што дапамагае
мець добрыя вынікі? Перш за ўсё, мабыць, адносіны да справы, цвёрдая ўнутраная
ўстаноўка: працаваць — значыць, працаваць, а не проста бавіць час на рабоце.
Такі настрой і выліўся летась у 6,5 тон малака ад кожнай каровы.

Даенне на комплексе ў Вяззі адбываецца пасродкам
даільнай залы «Ёлачка” — адзінай, дарэчы, на Асіповіччыне. Такія ўстаноўкі
папулярныя не толькі на Беларусі, але і ў Расіі і іншых краінах з-за іх універсальнасці
і параўнальна нізкага, у супастаўленні з іншымі тыпамі даільных залаў, кошту
абсталявання на 1 даільны пост. Само сабою разумеецца, што працаваць з
электронным абсталяваннем ставяць людзей адказных і руплівых. Як вынік — усё
малако з «авангардаўскага” комплексу ідзе на здачу гатункам «экстра”. Вось вам
і ўплыў чалавечага фактару. Немалую ролю мае і аргані-заванасць пры рабоце. Ды
і ўзаемаразуменне ў калектыве павінна быць — інакш не справішся.

Мае Марыя Васільеўна шмат розных інтарэсаў. У
вольную хвіліну не супраць заглянуць і ў інтэрнэт, каб даведацца, што новага
адбываецца ў жыцці сяброў і знаёмых, пра сябе расказаць. Расказваць, дарэчы,
ёсць што: па абласных выні-ках Марыя Власік у ліку лепшых аператараў машыннага
даення Магілёўшчыны. Для яе гэтая акалічнасць найперш у тым, што цяпер стала
яшчэ больш адказнасці: узятую вышыню трэба ўтрымаць!

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем