Ёсць аб чым расказаць у “Аднакласніках”

Марыя Власік, аператар машыннага даення з СВК
“Калгас “Авангард”, з разраду тых людзей, якія прыехалі на Асіповіччыну, каб
тут жыць і плённа працаваць. Родны Глускі раён давялося пакінуць па той
прычыне, што да бліжэйшай школы дзецям трэба было дабірацца аж 14 кіламетраў.
Канечне, гэта стварала і хлопчыкам, якіх у сям’і двое, і бацькам нямала
праблем. Не плануюць Власікі вяртацца на сваю малую радзіму і пасля заканчэння
школы малодшым сынам Аляксеем — тут, у аграгарадку Вяззе, усё задавальняе: і
работа, і мясцовасць з усімі яе прывілеямі. Хоць час ад часу наплывае нейкая
туга: пакінулі добры дом, які некалі, стварыўшы сям’ю, самі будавалі…

Для Марыі праца аператара машыннага даення не
новая — быў і да работы ў “Авангардзе” 12-гадовы стаж на ферме. Што дапамагае
мець добрыя вынікі? Перш за ўсё, мабыць, адносіны да справы, цвёрдая ўнутраная
ўстаноўка: працаваць — значыць, працаваць, а не проста бавіць час на рабоце.
Такі настрой і выліўся летась у 6,5 тон малака ад кожнай каровы.

Даенне на комплексе ў Вяззі адбываецца пасродкам
даільнай залы “Ёлачка” — адзінай, дарэчы, на Асіповіччыне. Такія ўстаноўкі
папулярныя не толькі на Беларусі, але і ў Расіі і іншых краінах з-за іх універсальнасці
і параўнальна нізкага, у супастаўленні з іншымі тыпамі даільных залаў, кошту
абсталявання на 1 даільны пост. Само сабою разумеецца, што працаваць з
электронным абсталяваннем ставяць людзей адказных і руплівых. Як вынік — усё
малако з “авангардаўскага” комплексу ідзе на здачу гатункам “экстра”. Вось вам
і ўплыў чалавечага фактару. Немалую ролю мае і аргані-заванасць пры рабоце. Ды
і ўзаемаразуменне ў калектыве павінна быць — інакш не справішся.

Мае Марыя Васільеўна шмат розных інтарэсаў. У
вольную хвіліну не супраць заглянуць і ў інтэрнэт, каб даведацца, што новага
адбываецца ў жыцці сяброў і знаёмых, пра сябе расказаць. Расказваць, дарэчы,
ёсць што: па абласных выні-ках Марыя Власік у ліку лепшых аператараў машыннага
даення Магілёўшчыны. Для яе гэтая акалічнасць найперш у тым, што цяпер стала
яшчэ больш адказнасці: узятую вышыню трэба ўтрымаць!

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем