Яна выбрала вёску

Упершыню Ларыса ЩВАРЦ (Юхноўская) ступіла на
карытнянскую зямлю 1 красавіка 1978 года. Было ёй тады крыху больш за 20.
Трапіла дзяўчына сюды па размеркаванні пасля заканчэння Жыліцкага
саўгаса-тэхнікума. Маладога агранома пасялілі на кватэры ў калгасніцы Настассі
Каленік. Яна і зараз успамінае сваю былую гаспадыню добрым словам за спагадлівасць
і душэўнае цяпло, якімі тая атуляла кватарантку. Помніць жанчына і словы былога
старшыні райвыканкама Леаніда Крамінкіна, якія прагучалі як прадказанне:
“Карытнае — месца нядрэннае. Думаецца, што дзяўчына там абавязкова прыжывецца,
калі знойдзе сабе вясковага прыгажуна ды замуж выйдзе за яго”.

Так яно і сталася: не паспела паказацца на вачах
у вяскоўцаў, як прыцягнула ўвагу маладога калгаснага шафёра Станіслава Шварца.
У кастрычніку згулялі вяселле. У хуткім часе атрымалі ад гаспадаркі дом, у якім
жывуць і зараз.

— Не шкадую, што так склаўся лёс, — гаворыць
Ларыса Валянцінаўна. — Карытнае стала родным і блізкім, бо тут пусціла свае
карані, прайшлі самыя лепшыя гады жыцця, нарадзіліся дзве дачушкі, Таня і
Алена. І ўнукі мае паявіліся на свет менавіта тут.

— З’ехаць у горад не хацелася?

— Як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць. Мяне
задавальняла ўсё. Адносіны з боку кіраўніцтва калгаса да маладых сямей у
васьмідзясятыя гады былі ўважлівыя. Яно клапацілася аб працаўніках ферм і
палёў, калі бачыла, што чалавек працуе на вынік. Ды і зараз аказвае дапамогу ў
нарыхтоўцы сена, каб сяльчанін мог трымаць карову.

— Весці гаспадарку — нялёгкая справа, ды і час
вольны патрэбен…

— Нягледзячы на занятасць калгаснай работай,
паспявалі з мужам і дома сачыць за парадкам. У цяжкія дзевяностыя, калі з
заробкамі ў калгасе было не надта добра, а ў магазіне — напруга з таварамі,
менавіта дамашняя жыўнасць дапамагла справіцца са шмат-лікімі праблемамі.
Малочнае не трэба было купляць, хапала і мяса з салам, бо без свіней хлеў
ніколі не стаяў. Лішкі прадавалі часткова дзяржаве, а штосьці і на рынак
вывозілі. Прычым ні я, ні муж ніколі не гаварылі, што нам нязручна, што сіл
нестае. Разумелі, што пад ляжачы камень вада не цячэ. Таму і буракі калгасныя
палолі па 40 сотак, каб сена зарабіць, і ў агародзе шчыравалі. Ды і не толькі
наша сям’я так завіхалася, — многія. Тады ся-ла, як зараз, не баяліся. І
пра-цавалі натхнёна, не скардзіліся на цяжкасці. Уявіце толькі —
машынна-трактарны парк налічваў больш за 100 адзінак тэхнікі! На 5 фермах
стаяла шмат статка. Работа спорылася.

— Шкадуеце аб тым часе?

— Успамінаць пра яго прыемна, а вось
шкадаваць… Трэба рухацца наперад, безумоўна, з улікам набытага вопыту. Зараз
многае не так. І людзей у калгасе не столькі, і жывёлы стала на парадак менш як
у калгасе, так і на прыватных падворках. Аднак вёска павінна жыць, інакш
нельга. Шкада толькі, што неяк страцілася значнасць вясковай працы. Пакаленне,
якому за 50, хутка пойдзе на заслужаны адпачынак. А маладыя шукаюць лепшага
жыцця і маюць на гэта права…

— Але ж з гэтай мэтай стварылі аграгарадкі,
пра-вільна?

— Яно так. Мне ж падаецца, у маладых няма цягі
да працы на зямлі. Нават калі нехта з іх і застаецца ў вёсцы, то кароў ды
свіней не надта імкнецца заводзіць. Мая малодшая дачка з мужам жывуць разам з
намі, але ў калгасе не працуе ні адзін. Чаму? Прычына не толькі ў заробках, але
і ў шмат чым іншым. Можа, я і хацела б, каб хтосьці з дзяцей ці ўнукаў працаваў
у калгасе, аднак вырашаць за іх не магу. Так і з астатняй моладдзю. Большасць
са спецыялістаў, якія прыязджаюць на вёску па размеркаванні, не хочуць быць
сялянамі. Адбудуць сваё — і ў горад. А аграгарадкі — гэта добра. Дзякуючы такой
палітыцы дзяржавы, многія вёскі ажылі, папрыгажэлі. У тым ліку і наша.

…Гледзячы на гэтую прывабную, энергічную
жанчыну, цяжка паверыць, што яна нядаўна атрымала заслужаную пенсію. Па яе
шчырым прызнанні, у гэта не верыцца і самой. Па-ранейшаму Ларыса Валянцінаўна
спяшаецца на працу, дзе яе чакаюць не толькі як добрага спецыяліста, але і
сябра, які дапаможа парадай, падтрымае добрым словам, ласкавай усмешкай. Побач
з такімі людзьмі камфортна ўсюды — і на працы, і дома. І шчырую сімпатыю
вы-клікаюць яе чалавечыя якасці —карэктнасць, спагада, уменне знайсці агульную
мову з рознымі людзьмі.

 

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем