Яго жыццё — бег №32

Асіповіцкі міжнародны марафон памяці Героя
Савецкага Саюза генерала М.П.Каралёва здаўна збірае сур’ёзных аматараў бегу.
Сёлета да нас прыехала адразу некалькі чалавек, на чыім рахунку 100 і болей
марафонскіх дыстанцый. Усе яны з вялікай павагай гаварылі пра мінчаніна Рамана
Асіевіча, для якога гэты забег быў ужо трыста трыццаць трэцім. Каб адэкватна
ацаніць гэтую ўражваючую лічбу, трэба ведаць, што мужны спартсмен ад нараджэння
глуханямы і да таго ж не мае адной ныркі.

Адразу пасля заканчэння дыстанцыі, якую ён
пераадолеў з вынікам 3:46.36, Раман згадзіўся даць інтэрв’ю для «раёнкі”.
Натуральна, вялося яно ў пісьмовай форме і было зусім кароткім — стомленаму
марафонцу хацелася адпачываць, а не стасавацца з «прэсай”:

— Чаму Вы выбралі для сябе менавіта гэтую
лёгкаатлетычную дысцыпліну?

— Падабаецца бегаць. Увогуле яшчэ падчас
навучання ў спецшколе для глухіх зразумеў, што спорт, і ў прыватнасці бег на
доўгія дыстанцыі, павінен стаць часцінай майго жыцця. А яшчэ ўдзел у
марафонскіх забегах — гэта выдатная магчымасць пабачыць свет і
самарэалізавацца. Я пастаянна і даволі паспяхова ўдзельнічаю ў спаборніцтвах
еўрапейскага ўзроўню, неаднаразова быў чэмпіёнам СНД і Рэспублікі Беларусь…

— Што трэба зрабіць, каб былі сілы прабегчы 333
марафоны?

— Самае галоўнае — правільнае харчаванне, рэжым
дня і пастаянныя фізічныя практыкаванні. Штодзень раблю зарадку па 15 хвілін, а
тройчы ў тыдзень трэніруюся — прабягаю па 30-35 км. Сёлета збіраюся
прабегчы 52 марафоны. Калі атрымаецца, гэта будзе рэкорд СНД. Дарэчы, 11
дыстанцый ужо пераадолены.

— Што б Вам хацелася пажадаць асіпаўчанам?

— Здароўя і шчасця — ці трэба чалавеку штосьці яшчэ…

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем