Асіповіцкі міжнародны марафон памяці Героя Савецкага Саюза генерала М.П.Каралёва здаўна збірае сур’ёзных аматараў бегу. Сёлета да нас прыехала адразу некалькі чалавек, на чыім рахунку 100 і болей марафонскіх дыстанцый. Усе яны з вялікай павагай гаварылі пра мінчаніна Рамана Асіевіча, для якога гэты забег быў ужо трыста трыццаць трэцім. Каб адэкватна ацаніць гэтую ўражваючую лічбу, трэба ведаць, што мужны спартсмен ад нараджэння глуханямы і да таго ж не мае адной ныркі.
Адразу пасля заканчэння дыстанцыі, якую ён пераадолеў з вынікам 3:46.36, Раман згадзіўся даць інтэрв’ю для “раёнкі”. Натуральна, вялося яно ў пісьмовай форме і было зусім кароткім — стомленаму марафонцу хацелася адпачываць, а не стасавацца з “прэсай”:
— Чаму Вы выбралі для сябе менавіта гэтую лёгкаатлетычную дысцыпліну?
— Падабаецца бегаць. Увогуле яшчэ падчас навучання ў спецшколе для глухіх зразумеў, што спорт, і ў прыватнасці бег на доўгія дыстанцыі, павінен стаць часцінай майго жыцця. А яшчэ ўдзел у марафонскіх забегах — гэта выдатная магчымасць пабачыць свет і самарэалізавацца. Я пастаянна і даволі паспяхова ўдзельнічаю ў спаборніцтвах еўрапейскага ўзроўню, неаднаразова быў чэмпіёнам СНД і Рэспублікі Беларусь…
— Што трэба зрабіць, каб былі сілы прабегчы 333 марафоны?
— Самае галоўнае — правільнае харчаванне, рэжым дня і пастаянныя фізічныя практыкаванні. Штодзень раблю зарадку па 15 хвілін, а тройчы ў тыдзень трэніруюся — прабягаю па 30-35 км. Сёлета збіраюся прабегчы 52 марафоны. Калі атрымаецца, гэта будзе рэкорд СНД. Дарэчы, 11 дыстанцый ужо пераадолены.
— Што б Вам хацелася пажадаць асіпаўчанам?
— Здароўя і шчасця — ці трэба чалавеку штосьці яшчэ…
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября