ХIрург, які марыў стаць стаматолагам №37

— Ці памятаю сваю першую сур’ёзную аперацыю ў
Асіповічах? Натуральна. Гэта было ў самым пачатку работы ў час начнога
дзяжурства ў бальніцы. «Хуткая дапамога” прывезла чалавека з 7 нажавымі
раненнямі ў горла. Шчыра кажучы, у мяне быў шок. Адразу выклікаў другіх
хірургаў, і мы ўжо разам змагаліся за жыццё чалавека. На шчасце, паспяхова…

Давід Сцепанян прыйшоў у Асіповіцкую
медінфраструктуру ў канцы лета мінулага года. Папярэдне хлопец скончыў
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, прайшоў інтэрнатуру ў Бабруйскай
гарадской бальніцы, а потым, як «мэтавіку”, яму было прапанавана месца хірурга
альбо ў Крычаве, альбо ў Асіповічах. Давід выбраў апошні варыянт: сам паходзіць
з вёскі Ліпень. Цяпер працуе ў паліклініцы і дзяжурыць у бальніцы.

— Доктарам марыў стаць з маленства, — гаворыць
Давід. — Але вялікую ролю ў выбары прафесіі адыграла-такі сястра дзядулі —
прафесар Віцебскага медуніверсітэта. Чаму выбраў хірургію? Па праўдзе, заўжды
хацеў стаць стаматолагам. Але пры паступленні адбылася невялі-кая блытаніна,
дзякуючы якой патрапіў на лячэбны факультэт. Шэсць гадоў ва ўніверсітэце ўсё
расставілі па сваіх месцах: заняўся навуковай дзейнасцю ў вобласці хірургіі і
слушна палічыў, што лёс ёсць лёс.

— У цябе досыць шчыль-ны графік працы, як
змагаешся са стомленасцю?

— Да такога рытму пры-звычаіўся яшчэ ва
ўніверсітэце, калі з трэцяга курса студэнты фактычна вучыліся ў мінскіх
бальніцах. Аднакурснікі падлічылі: за дзень студэнт-медык накатвае па горадзе
каля 120 кіламетраў. У вольны час, гэта значыць па начах, імкнуліся выйсці на
дзяжурства, каб асісціраваць вопытным хірургам — веды лепш здабываць на
практыцы. Таму для мяне такі графік нармальны. На што сапраўды ідзе багата сіл,
дык гэта на стасункі з пацыентамі. Да кожнага чалавека патрэбны свой падыход і
высокая ступень увагі. Імкнуся з кожным дасягнуць паразумення, дзесьці дазваляю
сабе пажартаваць.

— Самыя распаўсюджаныя хваробы, з якімі
звяртаюцца пацыенты?

— Адразу скажу, што мая кліентура вельмі
разнастайная: ад дзетак месячнага ўзросту да самых сталых асі-паўчан. Найбольш
скаргаў паступае ў сувязі з праблемамі з суставамі. Аднак нельга быць
спецыялістам ва ўсіх сферах, таму не саромеюся прыходзіць за парадай да калег.
Звяртаюся да загадчыка хірургічнага аддзялення Мікалая Іванавіча Фядотава, з
дзіцячымі праблемамі дапамагае разабрацца Валянціна Уладзіміраўна Раднаева.
Увогуле, калектыў у нас цудоўны і адчуваю я ў ім сябе камфортна.

— Існуе багата серыялаў пра медыкаў, галоўныя
героі якіх — досыць незвычайныя асобы. Ці сустракаліся падобныя спецыя-лісты?

— Так, напрыклад, мой выкладчык і траўматолаг
6-й бальніцы Мінска Сяргей Іванавіч Кірычок. Акрамя траўматалогіі, у якой
цудоўна разбіраецца, на занятках ён знаёміў нас з сусветным выяўленчым
мастацтвам і архітэктурай. Часам разглядалі рэпрадукцыі карцін, пра кожную з
якіх Сяргей Іванавіч распавядаў нешта цікавае.

— А чым захапляешся сам?

— Каб адчуваць сябе ба-дзёра, на аматарскім
узроўні займаюся тайскім боксам. Упадабаў яго яшчэ ва ўніверсітэце. Зараз хаджу
на заняткі да Сяргея Гідуляна. Муай-тай падаецца мне найбольш цэльным відам
спорту, які дае нагрузку і на цела, і на розум. Як хірург можа захапляцца такім
траўматычным спортам? Паколькі займаюся непрафесійна, таму і траўмаў практычна
не бывае. Але вось іншыя хлопцы нярэдка ў мяне падлечваюцца.

І ўсміхаецца…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем