Высакакласны трактарыст №74

Фотаздымак Уладзіміра БаганIка вісіць на Дошцы
гонару філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” — “ДРБУ-199” ужо шмат гадоў. “Прыемна
з гэтым чалавекам супрацоўнічаць, — з відавочным задавальненнем кажа кіраўнік
прадпрыемства Уладзімір Князевіч, — больш бы мне такіх: любое даручэнне выканае
якасна і хутка!”. Каб высветліць адкуль у чалавека запал да работы, падалася ў
аграгарадок Вяззе, дзе ён на тай момонт і знаходзіўся. Перад сустрэчай у думках
малявала сабе маналог Баганіка пра тое, што дарога — гэта яго жыццё, для якой
не шкада ні часу, ні сілы…

Аповед Уладзіміра аказаўся не такім рамантычным.
Як патлумачыў трактарыст, працу ён сваю і сапраўды любіць, ды і аплачваецца яна
ў ДРБУ належным чынам. Напрыклад, летам Баганік атрымлівае месячны заробак
дзесьці ў тры мільёны рублёў, узімку каля двух. Энтузіястам Уладзіміра не
назавеш, а вось сумленным і адказным прафесіяналам — у самы раз…

Яшчэ ў маладосці трапіў Баганік у Асіповічы, бо
адсюль родам была яго жонка. А дарожнікам стаў выпадкова — трэба ж было дзесьці
на хлеб зарабляць. Пасля прыезду ў наш горад, уладкаваўся на прадпрыемства і
працуе тут ужо 27 гадоў. Уладзімір упэўнены, што пашанцавала яму з калегамі і
ўсімі чатырма кіраўнікамі — менавіта столькі было іх на памяці трактарыста.
Узаемапаразуменне і добразычлівасць — тыя якасці, якія ён найбольш цэніць у
сваёй камандзе.

Калі ўсё так добра — і кіраўніцтва, і калектыў,
і заробак — чаму ж тады кожны з работнікаў ДРБУ не мае такіх высокіх паказчыкаў
у працы, як Баганік? Сакрэт поспеху ў яго няўрымслівасці. Гэты чалавек не
баіцца працы і не ведае ляноты. Здараецца рознае. Зімой — снежныя буры і
завірухі, у любы момант яго могуць вызваць расчышчаць дарогі на раёне. Летам —
нязносная спякота, тады Уладзімір устае сам у 4 гадзіны раніцы, каб паспець
выканаць частку работы да наступлення гарачыні. Ніколі не наракае ён на
абставіны і спакойна, без эмоцый адносіцца да паняцця “трэба”… За дзень
трактарыст можа ўпарадкаваць сотню кіламетраў дарогі…

Начальнік ДРБУ ў сваю чаргу падлічыў
эфектыўнасць работы свайго перадавіка. Яна аказалася большай за “каэфіцыент
карыснага дзеяння” двух маладых рабочых разам узятых. Не-здарма ж трактарыст
Баганік — уладальнік шматлікіх грамат і падзяк. I, калі верыць выказванню
эксцэнтрычнага кіраўніка савецкай дзяржавы Мікіты Хрушчова, які казаў, што
ўзнагароды ўпрыгожваюць чалавека, то Баганік — той яшчэ прыгажунчык…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская РОС ДОСААФ встретила День Независимости новыми предложениями

9 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного. Рассказали, когда

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июля для всех знаков зодиака

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем