Верныя крылы — зямля і праца

Цяжка знайсці на Асіповіччыне чалавека, больш
адданага роднай зямлі, чым Уладзімір Іванавіч Роўбель, які ў сельскай
гаспадарцы ўжо цэлых паўвека.

Першы запіс у працоўнай кніжцы рафалінскага
хлопца — палявод калгаса “Чырвоны сцяг”. Менавіта з гэтай гаспадаркай і звязаны
найбольш важныя моманты ў працоўным жыцці Роўбеля.

Поспех прыходзіць да таго, хто да яго імкнецца.
Першая сур’ёзная заваёва маладога брыгадзіра паляводчай брыгады — ураджайнасць
пшаніцы ў 30 цэнтнераў з гектара. Як зараз ён памятае, была гэта
“міронаўская-868”.

Уладзіміра Іванавіча, кіраўніка “Чырвонага
сцяга” з 1975 па 2007 год, заўсёды характарызавалі адказныя адносіны да справы,
клопат аб аптымальнай арганізацыі працы і неабыякавасць да роднага краю ў
агульным.

Ці складана было кіраваць вялікай гаспадаркай?
Прычым так, каб яна на працягу трох пяцігодак утрымлівала пераходны Чырвоны
сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ЦК ВЛКСМ і ВЦСПС? Канечне, нялёгка.
Забяспечваць калгасу лідзіруючыя пазіцыі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна па
вытворчасці збожжа, малака, мяса, нарыхтоўцы кармоў дазвалялі таленавітасць і
ўвішнасць яго кіраўніка. На развіццё “Чырвонага сцяга” ішло нямала намаганняў.
На цэнтральнай сядзібе былі пабудаваны інжынерныя сеткі: водаправод,
каналізацыя, цеплазабеспячэнне, ачышчальныя збудаванні, абсталяваны механічныя
майстэрні і машынны двор, зернесушылка. У калгасе былі ўведзены ў строй новыя
фермы, узведзены двухпавярховы будынак праўлення. Пазітыўныя пераўтварэнні не
абмінулі і саму вёску Вязаўніца: з’явіўся дзіцячы сад, правялі газазабеспячэнне
да сельгасаб’ектаў і дамоў мясцовых жыхароў. Наогул да ўсіх калгасных населеных
пунктаў былі зроблены пад’язныя шляхі з цвёрдым пакрыццём. Словам, усяго і не
пералічыш. За шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё
сельскагаспадарчай вытворчасці Уладзімір Роўбель узнагаро-джаны ордэнам Працоўнага
Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна, ордэнам Пашаны, медалём “За працоўную
доблесць”, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, абласнога і раённага
выканкамаў. У 2001 годзе яму была прысуджана спецыяльная прэмія Магілёўскага
аблвыканкама “Чалавек года”.

Яго заўсёды турбаваў не толькі дабрабыт
гаспадаркі, але і яе працаўнікоў. “Зараз больш складана ўзаемадзейнічаць з
людзьмі, бо далёка не ўсе ведаюць, да чаго яны імкнуцца і што ім патрэбна ў
жыцці. Калі раней кожны стараўся пабудаваць уласнае жыллё, займець прыватную
гаспадарку, то цяпер такое сустракаецца ўсё радзей. Мы, старэйшае пакаленне,
павінны нейкім чынам уплываць на сітуацыю ў сучаснай вёсцы”, — разважае
Роўбель. А выканаць складаную місію ён імкнецца рознымі шляхамі, у тым ліку і
асабістым прыкладам.

Уладзімір Іванавіч добры гаспадар: сам некалі
пабудаваў дом і добраўпарадкаваў яго. Як у сапраўднага агранома, ёсць у яго
агарод і парнік, дзе растуць агуркі і памідоры. Ды хіба ад вясковага люду
штосьці схаваеш? Кожны разумее, які чалавек перад ім.

Цяпер Уладзімір Іванавіч займае пасаду намесніка
старшыні СВК “Калгас “Новы шлях”. “Буду працаваць, пакуль існуе ўпэўненасць,
што патрэбны. Проста так “блытуняцца” і замінаць — гэта не для мяне”, — так
адказаў суразмоўца на пытанне, ці не складана яму, чалавеку сталага веку, да
гэтага часу не мець спакою. Пачутае, у прынцыпе, і вызначае яго жыццёвую
пазіцыю: максімальна прыносіць карысць гаспадарцы, дзяржаве, сабе і землякам.

 

РЕШЕНИЕ

27 июля 2012 г. № 23-1

г. Осиповичи

О присвоении звания “Почетный гражданин
Осиповичского района” Ровбелю В.И.

На основании статьи 19 Закона Республики
Беларусь “О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь”
и по согласованию с Осиповичским районным исполнительным комитетом Осиповичский
районный Совет депутатов РЕШИЛ:

Присвоить звание “Почетный гражданин
Осиповичского района” Ровбелю Владимиру Ивановичу, заместителю
председателя Осиповичского сельскохозяйственного производственного кооператива
“Колхоз “Новый путь”, ветерану труда, за многолетний
добросовестный труд, большой личный вклад в развитие сельского хозяйства,
активное участие в общественно-политической жизни района.

Председатель Осиповичского

районного Совета депутатов А.В.Пузик.

Последние новости

Общество

Близнецы из Осиповичей против стихии Кавказа: как братья Янмаевы покоряли Эльбрус

16 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая

16 июля 2025
Читать новость
Общество

Предупреждение преступлений, связанных с незаконным оборотом оружия, боеприпасов, взрывчатых веществ и взрывных устройств

16 июля 2025
Читать новость
Общество

Масштабная ликвидация оправ в Осиповичах

16 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия по вопросам трудоустройства в таможенные органы Республики Беларусь

16 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбольный ген. Осиповчанин Максим Азаров с детства владеет мячом

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем