Дзмітрый Вітальевіч Бродскі нарадзіўся і вырас у Вязаўніцы. Тут атрымаў, як цяпер кажуць, базавую, а затым і сярэднюю адукацыю. Адсюдь пасля заканчэння педвучылішча быў прызваны ў армію. Здарылася гэта 30 студзеня 1940 года.
А потым грымнула вайна. Справа салдата — абараняць Радзіму. Так хлопец трапляе на фронт. Ваяваць давялося на тэрыторыі Прыбалтыкі. У мітусні і неразбярысе першых месяцаў вайны цяжка прыйшлося маладым байцам. І да таго ж, Дзмітрый трапляе ў палон: сонных салдат фашысты ўзялі пад штыкі.
У знявольванні знаходзіўся ў эстонскім горадзе Валк, а затым пагрузілі ў “цяплушкі” і адправілі далей ад родных мясцін. Палонныя воіны з трывогай паглядалі ў шчэлкі вагонных сцен. Праехалі Усходнюю Прусію, Польшчу і апынуліся ў Германіі. Прывезлі палонных у нямецкі Штутгарт. Размясцілі на беразе ракі з такой мэтай, каб самалёты нашых саюзнікаў, баючыся трапіць па сваіх, не бамбілі авіязавод, разме-шчаны на процілеглым беразе. Жылі ў бараках. Спалі прама на зямлі. Нягледзячы на варожыя разлікі, авіязавод усё ж бамбілі: дужа важны гэта быў аб’ект. Днём наляталі амерыканцы, ноччу — англічане. Хлопцы пры бамбёжцы хаваліся пад таполі, лічылі, што там яны будуць недасягальныя. Але нішто не ратавала, ад асколкаў і голаду, хвароб палонныя гінулі дзясяткамі. У хуткім часе з 300 засталося чалавек 30. Іх перавялі ў вёску, дзе даводзілася непасільна працаваць.
— Але немцы таксама трапляліся розныя, — успамінае Дзмітрый Вітальевіч. — Адзін з вартаўнікоў быў аматарам шахмат. І я, дзякуючы нядрэннаму валоданню нямецкай мовай, згуляў не адну партыю з гэтым чалавекам. Ды заўсёды выйграваў, — усміхаецца былы салдат, — а як жа іначай можна абыхо-дзіцца з праціўнікам?
Пасля вызвалення саюзнікамі, сярод якіх, дарэчы, было нямала неграў, былыя вязні атрымалі добрае харчаванне, а разам з ім… недавер і неразуменне сваіх суайчыннікаў: палонныя па тым часе прыраўноўваліся да здраднікаў, без скідкі на абставіны паланення. Іх адпраўляюць у Варашылаўградскую вобласць, уладкоўваюць на працу. Большасць накіроўваюць у шахты. Дзмітрый трапляе на чыгунку абходчыкам. У яго “падпарадкаванні” знаходзі-лася 5 кіламетраў пуцей. Жылі з таварышамі ў бараку. Толькі цяпер хлопец змог напісаць родным без боязі, што ў чымсьці іх абвінавацяць. Паведаміў, што жывы-здаровы.
Працаваць давялося ў пары з мясцовай дзяўчынай, і так маладыя “спрацаваліся”, што праз пэўны час пабраліся шлюбам.
Дадому Дзмітрый Бродскі вярнуўся з прыгажуняй Кацярынай Фёдараўнай. Уладкаваўся ў Жорнаўскую школу. Выкладаў рускую і беларускую мовы, літаратуру, а потым да іх далучылася і нямецкая, добрую “практыку” па якой прайшоў на вайне. Затым працаваў у Яноўскай 7-годцы завучам, Ліпеньскай сярэдняй школе на гэтай жа пасадзе. З удзячнасцю ўспамінае першых дырэктараў, з якімі разам працавалі ў тыя нялёгкія гады: Фёдара Кучынскага, Станіслава Шаржановіча.
Спачатку маладая сям’я здымала пакой, а затым звіла ўласнае гняздо. З агародам і нават казой. У Мінскім педінстытуце набыў Дзмітрый Вітальевіч вышэйшую адукацыю. Над сабой працаваў заўсёды, вывучаючы новыя метады педага-гічнай работы, укараняючы свае. Таму пацвярджэнне — значок “Выдатнік народнай асветы”, званне “Ветэран працы”. Мае ордэны і медалі. Вядомы і паважаны чалавек у вёсцы і раёне.
Акрамя непасрэднай працы і вясковых хатніх клопатаў Дзмітрый Вітальевіч заўсёды меў шырокае кола грамадскіх абавязкаў і інтарэсаў. Узначальваў лектарскую групу. А любоў да гульні ў шахматы пранёс праз усё жыццё. Удзельнічаў у шматлікіх спаборніцтвах, нават на ўзроўні рэспублікі, мае I спартыўны разрад. З вялікай цікавасцю адносіцца да красвордаў, прычым не толькі расстаўляе літары і словы ў гатовых крыжаванках, але і сам іх складае. На рахунку Дзмітрыя Вітальевіча больш за 100 уласных красвордаў. Не адзін год супрацоўнічаў з “Народнай газетай”, забаўляючы чытачоў новымі заданнямі, размешчанымі ў сетках рознай канфігурацыі. А яшчэ адно захапленне — падарожжы. Лёгкі на пад’ём, наведаў сталіцы амаль усіх сталіц былых саюзных рэспублік: Баку, Ташкент, Ашхабад, Тбілісі… Захацелася ўбачыць дом, дзе нарадзіўся Уладзімір Маякоўскі — наведаў. Вырашыў паказаць унуку сонечнае зацьменне, паўночнае ззянне — вось і падарожжы ў Тынду, Мурманск.
Былі магчымасці адарвацца ад роднай зямлі, за-прашалі ў розныя месцы працаваць, нават у Амерыку вербавалі — але Дзмітрый Вітальевіч пранёс вернасць роднай мясціне праз усё жыццё. А зараз пражывае разам з дачкой Раісай, якая таксама “асела” ў роднай вёсцы з прыгожай паэтычнай назвай Ліпень, ад якой павявае водарам квітнеючых лугоў, журчаннем рачулкі, спевам птушак.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах