Ведай нашых! №100

Рэдкая каштоўная птушка нядаўна пасялілася ў
кватэры асіпаўчанкі Таццяны Свірыдавай — Хрустальная сава. Так, вы правільна
падумалі — тая самая, якая з’яўляецца галоўным прызам лепшаму іграку пры
завяршэнні чарговага сезона тэлегульні «Што? Дзе? Калі?”

Аб тым, што пытанне выйшла ў фінал, Таццяна
Георгіеўна ведала яшчэ месяцы два назад. А вось тое, што менавіта яе пытанне
так уразіць суполку тэлеэрудытаў, стала прыемным сюрпрызам. «Жанчыны ва ўсе
часы, у тым ліку і ў пасляваенны, хацелі быць прыгожымі і прывабнымі. Многія прышывалі
кавалачак шэрсці да ўнутранага боку адвароту адзення. З якой мэтай яны гэта
рабілі?”. Аказваецца, на тканіну капалі кропельку духоў, каб водар доўга
ўтрымліваўся: эканомна і практычна. Як узнікла «загадка”? Аб гэтым жаночым
сакрэціку Таццяна Георгіеўна ведала яшчэ са свайго дзяцінства — так некалі
рабіла мама…

 Што яшчэ
дазволіла асіпаўчанцы перамагчы і атрымаць галоўны прыз інтэлектуальнай гульні?
Напэўна, яе багаты ўнутраны свет. 35 гадоў працавала Таццяна Георгіеўна
настаўнікам рускай мовы і літаратуры. З кнігай былая настаўніца не расстаецца і
выйшаўшы на пенсію. Праўда, з-за праблем са зрокам не атрымліваецца чытаць
столькі, колькі ёсць жадання. А вось бавіць час за праглядам цікавай праграмы
па тэлебачанні — калі ласка.

Са «Што? Дзе? Калі?” Таццяна Георгіеўна сябруе,
бадай, з самага ўзнікнення перадачы — з 1975 года, калі вёў яе Уладзімір
Варашылаў. Шчыра захаплялася эрудыцыяй тых каманд, якія фігурыравалі некалі на
савецкім тэлеэкране. Фармат папулярнай перадачы не раз мяняўся, але гульня і
зараз патрабуе ад яе ўдзельнікаў адукаванасці, шырокага кругагляду, здольнасці
хутка, арыгінальна і неардынарна мысліць. Імпануе Свірыдавай тое, што сучасныя
каманды беларускага клуба ў асноўным складаюцца з моладзі. А гэта значыць, што
ў маладога пакалення ёсць да ўсяго цікавасць — гэта раз, ігракам ёсць куды
«расці”, да чаго імкнуцца — гэта два.

…Была нагода ганарыцца асіпаўчанам і гульнёй,
якая прайшла ў эфіры ў мінулую пятніцу. Адзін з удзельнікаў каманды — асі-паўчанін
Іван Тапчый, былы вучань САШ № 2, паказаў сапраўдны клас, без яго грунтоўных
ведаў каманда наўрад ці перамагла б. Хлопец, дарэчы, апошнім часам гуляе і ў
маладзёжнай зборнай расійскай гульні «Што? Дзе? Калі?”. Ведай нашых!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем