Умелых рук справа №60

Калі вы мяркуеце, што прафесія аператара
машыннага даення толькі жаночая, то вам трэба пазнаёміцца з Аляксеем Біцюном з
філіяла «Белшына-агра” ААТ «Белшына”. Ужо тры гады ён працуе ў гаспадарцы
даяром. І гэта не ўлічваючы таго часу, калі яшчэ да арміі 15-гадовым хлапчуком
уладкаваўся на ферму даіць кароў. Тады, праўда, у сілу існаваўшых стэрэатыпаў
юнак сябе не вельмі камфортна адчуваў на рабочым месцы, калі ў аборы быў
хто-небудзь пабочны.

У душы ж прафесія аператара машыннага даення яму
заўсёды падабалася, Аляксей з дзяцінства ўмеў ладзіць з рагулямі. І, можна
сказаць, зараз валодае ўсімі нюансамі працэсу атрымання малака: ведае, што
такое ручное даенне — не раз некалі даво-дзілася «практыкавацца”, калі
адключалася электрычнасць — і якія перавагі мае малакаправод.

Дадому з работы Біцюн не вельмі спяшаецца:
вялікай гаспадаркі няма, а вось на ферме розных спраў хапае. З самай раніцы
трэба агледзець сваю групу, падрыхтаваць рабочае месца. Калегі-даяркі часам
жартуюць з яго ўзаемаразумення з каровамі. Шчыра кажучы, жанчыны задаволены,
што ў іх невялікім калектыве ёсць мужчына: часта здараецца, што патрабуюцца
менавіта мужчынскія рукі, а Аляксей заўсёды прыйдзе на дапамогу. Наогул, Біцюн
— чалавек пазітыўны, з такім заўсёды прыемна рабіць побач. А яшчэ яго
характарызуюць як працаўніка адказнага і проста добрага аднавяскоўца.

Сумленныя і ў пэўным сэнсе творчыя адносіны да
абранай справы даюць зайздросныя вынікі: летась Аляксей Аўгусцінавіч ад кожнай
каровы атрымаў больш за 7 тон малака! Далёка не ўсе аператары машыннага даення
Асіповіччыны могуць пахваліцца такімі рэзультатамі. Ды што там не ўсе — толькі
адзінкі маюць больш высокую планку! Ёсць упэўненасць, што не горш будзе
выглядаць «малочная статыстыка” даяра Біцюна і сёлета.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем