У вёску без страху №27

Любоў да дзяцей і роднай мовы прывяла Вікторыю
Дайнеку на факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага
ўнівер-сітэта імя А.Куляшова, дзе дзяўчына яшчэ больш палюбіла творчасць
айчынных пісьменнікаў ХХ ст.

Пасля заканчэння вучобы работу па спецыяльнасці
“настаўнік беларускай мовы і літаратуры” ў родным Магілёве яна не
знайшла, таму вырашыла па-ехаць у сельскую мясцовасць. Так Вікторыя разам з
мужам Антонам Дайнекам, настаўнікам фізкультуры, апынуліся ў нашым раёне. Зараз
яны жывуць у новым калгасным доме ў Каўгарах і разам працуюць у Дараганаўскай
школе.

Адаптацыя да тутэйшых умоў прайшла без асаблівых
праблем. Калі ж на пачатку не даставала ведаў, дзяўчына без засмучэння
звярталася за дапамогай да старэйшых калег.

Па словах маладой спецыялісткі, сельскія дзеці
амаль нічым не адрозніваюцца ад гарадскіх. Агульную мову з вучнямі яна знайшла
даволі хутка, стала класным кіраўніком 9-класнікаў.

— Наша праца не сканчаецца, як толькі выходзіш
за школьныя сцены, — адзначае Вікторыя Дайнека. — Як правіла, кожны вечар трэба
рыхтавацца да наступных
заняткаў. З мужам адзін аднаму не надакучваем, бо прыходзім у школу ў розны
час.

Прафесію сваю мы вельмі любім, але любім і
адпачываць. Асабліва за межамі Беларусі. Не аднойчы былі на Чорным і Азоўскім
моры. Хацелася б яшчэ з’ездзіць разам у горы. Для пачатку — хаця б у Карпаты.

 

Последние новости

Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Председатель суда Осиповичского района проведет выездной прием граждан

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость