У іх руках расце ўсё №30

Калі б нашы гераіні са сваёй
калекцыяй раптоўна апынуліся ў ХVII-ХVIIІ стагоддзях, то сталі б казачна
багатымі. У той час уся Еўропа захаплялася вырошчваннем экзатычных раслін, да
якіх адносілася і большасць цяперашніх дэкаратыўных кветак. Яны былі вельмі
запатрабаваным і дарагім таварам. Напрыклад, у Галандыі адну цыбуліну цюльпана
давалі ў якасці пасагу нявесце, а тры каштавалі як добры дом. Тады, па словах
мастацтвазнаўца Олівера Імпея, танней было купіць карціну з цюльпанам вялікага
нацюрмарыста Яна дэ Хема, чым цыбуліну рэдкага віду кветкі.

— Зеляніна тут была заўжды, —
кажа загадчыца дзіцячага садка № 11 “Зорачка” Любоў Шалімава. — Сёлета нашай
установе споўніцца 35 гадоў. Я прыйшла працаваць у 1979 годзе і памятаю, што
ўжо тады калегі займаліся кветкаводствам. І сённяшнія працаўнікі працягваюць
добрую традыцыю. У мяне нават на камп’ютарнай застаўцы — толькі нашы кветкі.

Асабліва многа часу
пры-свячаюць гэтаму занятку мая намесніца Святлана Стасева і выхавальніца
Вольга Смірнова. У іх руках расце ўсё! Дзіўнае адчуванне авалодвае, калі чуеш,
з якой пяшчотай Святлана Іванаўна кажа толькі пасаджанаму расточку: “Расці,
малеча, у добры час!”

Колькі зараз відаў раслін у
“Зорачцы” і колькі будзе цвісці на клумбах сёлета, да-кладна ніхто не скажа.
Жанчыны называюць толькі прыкладную лічбу: сотня. А можа і больш! Для
кветкаводства тут створаны ўсе ўмовы: круглы год светла і цёпла, маецца ўласная
аранжарэя.

Удзел у папаўненні “зялёнай
калекцыі” садка бяруць усе. Супрацоўнікі прыносяць з дому чаранкі, выпісваюць
насенне поштай. Мамы і бабулі гадаванцаў таксама дзеляцца расадай і часта
дораць на святы кветкі ў вазонах.

Да кожнай расліны Святлана
Стасева і Вольга Смірнова ставяцца як да адушаўлёнай істоты. Таму і “ратуюць”
тыя, якія асіпаўчане збіраюцца выкінуць на сметнік. І самыя хворыя і кволыя
кветкі ажываюць у добрых жаночых руках! Нядаўна адна бабуля перадала ў сад ажно
дзве каляскі з расліннасцю, каб вызваліць дома месца для нованароджанага ўнука.
А месяц таму жанчыны на саначках прывезлі вялізную куставую манстэру: у доме
ранейшай гаспадыні не хапала сонечнага святла, таму расліна пастаянна хварэла.

— Асабліва перажывае Вольга
Гаўрылаўна перад водпускам: што станецца за месяц з яе гадаванцамі? —
распавядае Святлана Іванаўна. — І як вернецца, адразу пачынае мітусіцца: “Гэты
без мяне захварэў…”

У дашкольнай установе ўжо
сабралася ўласная бібліятэчка па кветкаводству. Пра кожную расліну трэба ведаць
усё: пры якіх умовах будзе добра расці, наколькі неалергенная і бяспечная для
дзяцей, з якімі суседзямі зможа ўжыцца.

Кветкаводы-аматары разводзяць
не толькі прыгожыя, але і карысныя для здароўя расліны. Напрыклад, хларафі-тум
добра ачышчае паветра. Герань, каланхоэ, альяс выкарыстоўваюць пры насмарку.
Мірт валодае бактэрыцыднымі якасцямі. Індзійская цыбуля дапамагае тым, у каго
ёсць праблемы са спінай.

Па аранжарэі, якая
размяшчаецца ў калідоры між двума корпусамі, з імі можна блукаць гадзінамі.
Жанчыны з задавальненнем раскажуць многа цікавага пра сваю расліннасць. Тут
знаходзяцца і зялёныя доўгажыхары: манстэры, дзекабрысту, драцэне, клівіі ўжо
больш за дзесяць год, а ліянам і папарацям — каля дваццаці. З костачак,
пасаджаных калісьці выпускнікамі, у аранжарэі выраслі лімоннае і фінікавае
дрэўцы.

Прыналежная да садка
тэрыторыя займае 1.374 квадратныя метры, так што кветкаводам ёсць дзе
разгуляцца. Дзякуючы ім “Зорачка” штогод з вясны да позняй восені “патанае” ў
квецені. А пакуль гэтую прыгажосць можна пабачыць на шматлікіх фотаздымках
клумбаў, якія жанчыны з гонарам дэманструюць усім гасцям.

— Іншы раз зусім няма настрою.
Тады падыдзеш да зеляніны, паглядзіш — а там новая кветка распусцілася ці расточак
прабіўся. І адразу надоўга пазітывам зараджаешся, — заўважае Святлана Стасева.
— У наш час людзям вельмі не хапае звычайнай цеплыні. Мы стараемся прывіць
дзецям любоў да ўсяго жывога. Кветкаводства вельмі спрыяе гэтаму. Малечы,
гледзячы на дарослых, таксама ахвотна да-глядаюць за раслінамі. Часам даходзіць
нават да камічнага: малыя спрачаюцца з-за пульверызатара ці сурвэткі. Пасярод
пляцовак часта разбіваем клумбы ці градкі, але ніхто нічога не патопча і не
сарве. Дзеці ведаюць: кветцы будзе балюча, як і чалавеку.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость