Тут бруіцца натхнення крыніца

Дараганава — не толькі адзін з самых
жывапісных куточкаў Асіповіччыны, але і гістарычна багатых. На працягу многіх дзесяцігоддзяў тутэйшыя
землі належалі
Радзівілам,
Вітгенштэйнам, Бокшам, Дараганам і ўваходзілі ў склад Мінскай
губерні,
у Новадарожскую, Жыцінскую воласці Бабруйскага павета, а пазней — у
Старадарожскі,
Слуцкі і, нарэшце, Асіповіцкі раён.

Усё
наша жыццёмузыка, а кожны дзеньневялікі твор, у аснове якоганотыдзеянні ў спалучэнні з рознымі пачуццямі. Адназначна, музычны
лад сям’і Яўгенія і Алены Ерко
мажорны. Ну а гама іх жыцця выглядае прыкладна так.

ДОбрым аказаўся выбар прафесіі
ў радуціцкай дзяўчыны, якая выхоўвалася бабуляй. Праўда, Алена зразумела гэта не адразу, а калі пачала працаваць у музычнай школе і адчула, наколькі цікавым можа быць жыццё з музыкай. Зараз Алена Рыгораўна выкладае сальфеджыа, музычную літаратуру, харавыя спевы, вакал, гітару. Карацей кажучы, кожнае дзіця, якое прыходзіць у мясцовую школу мастацтваў, абавязкова вучыцца ў гэтай настаўніцы. Педагога хвалюе, што апошнім часам інтарэс да музычных заняткаў у дзяцей знізіўсяНават уласны сын Уладзіслаў, які зараз вучыцца ў каледжы ў Асіповічах, у свой час не заўсёды хацеў хадзіць умузыкалку” па прычыне неразумення з боку аднагодкаў. Праўда, такое стаўленне менш тычыцца дзяўчынак. Дачушка Кацярына з задавальненнем асвойвае музыку. А якая дзецям радасцьвыступіць на канцэрце, не кажучы ўжо пра тое, калі займаюць прызавыя месцы ў
конкурсах.

РЭчка Пціч, маляўнічыя краявіды ды
прыцягальныя гукі чыгункі нават
думкі не дапускалі ў Яўгенія Ерко, што ён можа выбраць для жыцця нейкае іншае месца. І з гадамі гэтае пачуццё толькі ўзмацняецца. Працуе Яўгеній Мікалаевіч брыгадзірам пуці ПЧ-15, дабіраецца на работу ў Граду за 5 кіламетраў на веласіпедзе. Хіба гэта не задавальненнепраехацца па такім прыгожым наваколлі? Ды і здароўю толькі
карысць.

МІр — адзін з
прынцыпаў гэтай сям’і, а ў аснове ягодавер. Сварыцца Ерко не ўмеюць і не любяць. Ды і няма прычын: такога мужа, як Яўгеній, яшчэ трэба пашукаць. Алена вельмі ўдзячна свекрыві Галіне Кірэеўне, што яна выхавала цудоўнага сына, які і словам падтрымае, і па
гаспадарцы дапаможа.

ФАртэпіяна,
якое стаіць дома ў Еркорэч рарытэтная. Колькі яму гадоў, не ведае ніхто, адно толькі дакладна: больш за сотню. А вось нагоду, чаму быў набыты інструмент, Алена памятае добра: бабуля купіла, калі
дзяўчынка пайшла ў музычную
школу. Першую, дарэчы, на Асіповіччыне вясковую, якую адкрылі ў якасці эксперыменту. Што тут скажаш, новаўвядзенне было ўдалым, раз выпускнікі не расстаюцца з музыкай і да цяперашняга часу.

СОЛЬ ды хлеб,
а, прасцей кажучы, гасціннасцьяшчэ адна характэрная рыса Дараганаўшчыны. Сюды едуць госці не толькі з усёй Беларусі, а і з іншых краін. Аграэкатурызмсправа параўнальна маладая, але для гэтай вёскі актуальная і з кожным годам набірае абароты. Тут ёсць аграэкасядзібыНа Пцічы” іМлын”, дзе забяспечаны спакой і ціхамірнасць, чыстае паветра, стравы беларускай кухні.

Гасцей
любяць сустракаць і ў сям’і Ерко. Прычым святочны стол справа таты, мамін клопат —
паўсядзённыя абеды-вячэ
ры.

Едуць госці ў Дараганава і яшчэ ў адзін
прыцягальны куточак.

ЛЯ школы знаходзіцца
прыгожы будынак, дзе размешчаны комплекснакраязнаўчы музей. Адкрыты ён быў амаль трыццаць гадоў назад, зараз тут налічваецца каля 3,5 тысячы экзэмпляраў. Цяпер школьны музей ператварыўся ў
сапраўдны цэнтр выхаваўчай і патрыятычнай
работы, клуб
сустрэч па інтарэсах неабыякавых да гісторыі людзей. За год яго наведвае каля 1000 чалавек. Апошнія часы азнаменаваны актыўнай пошукавай работай. Гэта ўнесла новы струмень у работу ўстановы, зацікавіла многіх вяскоўцаў. У тым ліку і моладзь.

СІмфонія
вясковага жыцця ў кожнага свая. Для Алены і Яўгеніягэта паўсядзённыя хатнія клопаты, работа на невялікім агародчыку, добраўпарадкаванне сядзібы. Іх двор адметны прыгожай альтанкай, а розных
задум яшчэ шмат. У гэтым плане бедныя гараджане, бо
ў іх няма магчымасці рознабакова раскрыцца як гаспадарам.

ДОм,
работа, сябрырэчы, якія моцна трымаюць у Дараганаве сям’ю Ерко.

…З табою звязана маё каханне,

З табою звязаны мой лёс,

Дараганава, маё табе прызнанне,

Ты квітней пад сінявой нябёс.

Хай цябе міне няшчасце,

Хай дзіцячы смех гучыць заўжды.

Дараганава, з табою маё шчасце

І надзея ўсёй маёй сям’і.

Гэты
верш напісала Алена разам з дачушкай Кацярынкай. Наўрад ці штосьці трэба
дадаваць…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем