Такая вось яна, Іна… №17-18

Сярод
тых, хто сёння на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі прадстаўляе
свае працоўныя калектывы, і галоўны бухгалтар СВК “Калгас
“Бярэзіна”
I.У.ТрухановIч.

Першае месца работы, як і радзіму, нават каб і
хацеў сцерці з памяці, то не атрымаецца. Тут назапашваецца жыццёвы і
прафесіянальны вопыт, пачынаецца самастойнасць і сталенне асобы.

Для Iны Трухановіч такім радком у біяграфіі стаў
СВК “Калгас “Бярэзіна”, некалі “Беларусь”, куды
дзяўчына патрапіла па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай
сельскагаспадарчай акадэміі ў 1990 годзе. Вярталася некалі малады спецыяліст з
думкай, каб адпрацаваць назначаны тэрмін, бо вучылася дзяўчына па накіраванні
гаспадаркі, а так сталася, што засталася назаўсёды. Сур’ёзная, удумлівая Iна
спадабалася кіраўніцтву гаспадаркі, і новаму члену калектыву адразу нават было
прапанавана заняць адну з галоўных пасад. Паразважаўшы, нядаўняя выпускніца
акадэміі адмовілася, рашыла, што напачатку трэба спазнаць азы. Пачынала
бухгалтарам, намеснікам галоўнага, а 1 сакавіка 1999 года “ўзваліла”
на свае кволыя жаночыя плечы цяжкую ношу галоўнага бухгалтара гаспадаркі.

Родам Iна Уладзіміраўна з Ялізава, можна сказаць
— мясцовая. Тут нарадзілася, школу закончыла, каханне спаткала — муж Леанід
Юр’евіч да апошняга часу працаваў на мясцовым шклозаводзе. Пасля вяселля
маладыя даволі працяглы час жылі ў хаце Iніных бацькоў, бабуля з дзядулем сыночка
расціць дапамагалі. Пазней кватэру ўласную набылі ў Ялізаве. Сын Арцём у
мінулым годзе паступіў у Магілёўскі вышэйшы каледж міліцыі.

Пасля работы штодня з Краснага спяшаецца маладая
жанчына дадому, дзе таксама спраў хапае. Праўда ў кватэры, акрамя пакаёвых
кветак, асабліва няма чым займацца, затое ўвесь вольны час праводзіць яна на
бацькоўскай сядзібе. Яно ж вядома: тата з матуляй пажылыя, а маладыя і здаровыя
рукі ой як патрэбны на ўласным падворку…

 

Последние новости

Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе в лесу заблудилась пенсионерка: ее обнаружили спасатели

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем