Сябруйце са змеямі

Адны аддаюць прыярытэт сабакам, другіягрызунам ці катам. А вось сям’я Малчанавых
з Лапіч у гэтым плане адметная: ак
рамя двух сабак і пяці катоў тут ёсць яшчэ і тэрарыум з дзвюма змеямі.

Спачатку былаЕва, якой цяпер ужо 8 гадоў. Iніцыіраваў ідэю завесці дома паўзуна гаспадар Сяргей Уладзіміравіч. Змеі заўсёды выклікалі ў яго павагу сваёй
грацыёзнасцю. На той час сям’я
пражывала ў Мінску, таму ніякіх праблем з набыццём анісавага полаза не было. Праз два гады з’явіўся Адам. Калі Еву любы можа ўзяць без перасцярогі ў рукі, нават 4-гадовая Карынка і 1,5-гадовы Данііл, то з Адамам лепш не жартаваць: нораў у яго не такі пакладзісты, можа і ўкусіць. I хоць гэты від змей не ядавіты, аднак укусы балючыя — выпрабавана на практыцы.

Догляд за змеямісправа не больш складаная, чым клопат з іншымі жывёламі. Анісавыя полазы — выхадцы са
с
пякотнай Мексікі, таму любяць гарачыню. Змей можна «частаваць” раз на тыдзень або нават на месяц, аднак складанасць у тым, што гэта павінны быць жывыя жабы або мышы. Адаму і Еве даюць грызуноў, бо яны лепш ператраўліваюцца. I тут задачка няпростая, дзе ўзяць «харч”у сваім доме ён ужо «скончыўся”. Добра, што часам суседзі прыносяць «здабычу”, калі яна трапляе ў
мышалоўку.

Быць сведкам
таго, як полаз душыць мыш і потым яе цалкам
прапіхвае ў сябезадавальненне сумніўнае, а вось назіраць за паводзінамі змея пасля «трапезы” сапраўды цікава. Адам і Ева пачынаюць купацца, потым пераплятаюцца ў незвычайным, поўным таемных сэнсаў, танцы. Маюць змеі і ўласцівасць, якой, бадай, могуць пазайздросціць прадстаўніцы прыгожага полу: прыкладна раз у месяц або радзей скідваюць «надакучыўшую» скуру, набываючы яркасць і новае хараство. Такое вось адбываецца цудоўнае пераўтварэнне.

Валянціна
КОРБАЛЬ
.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем