Свет трымаецца на такіх людзях №95

Агульны стаж дэпутатства Івана Парфёнавіча
Сычова складае больш за 20 гадоў. І гэта пры тым, што прыходзілася займацца
яшчэ і асноўнай работай. А працаваць давялося ў розных арганізацыях. І адразу
зазначым, што заўсёды з усімі ўскладзенымі на яго абавязкамі спраўляўся на
“выдатна”. Спачатку рабіў электрыкам у школе-інтэрнаце, пасля
закрыцця якой пайшоў у сярэднюю школу — там якраз адкрыўся клас па падрыхтоўцы
трактарыстаў. Прайшоў у Мінску спецыяльныя курсы, стаў інструктарам па ваджэнні
трактара. Многіх вядомых на сягоння ў раёне механізатараў і шафёраў падрыхтаваў
менавіта ён. Уладзімір Грынько, Мікалай Маліноўскі, Раман Іўчык, Мікалай
Жуковіч атрымалі першыя ўрокі любові да роднай зямлі, тэхнікі, якая яе апрацоўвае,
на прыкладзе свайго настаўніка. Давялося папрацаваць і ў Ліпеньскім
вучэбна-вытворчым камбінаце.

Іван Парфёнавіч — чалавек, які пачуццё доўгу,
адказнасці ставіў заўсёды на першае месца, кіруючыся прынцыпам: калі не я — дык
хто? А таму, калі старшыня калгаса “Усход” прапанаваў пасаду інжынера
па працаёмкіх работах, адразу прыступіў да абавязкаў. А гэты ўчастак работы
лёгкім не назавеш. Прыходзілася займацца водазабеспячэннем, арганізацыяй
зладжанай работы ўсіх механізмаў і прыстасаванняў на фермах, рамонт-нымі
работамі. Ніякай работы не цураўся чалавек, заўсёды дапамагаў тым, хто побач.

Улічваючы гэту акалічнасць, людзі выбралі яго
дэпутатам. Даводзілася доўгі час Івану Сычову ўзначальваць аграрную камісію.
Забяспечваў бесперабойную работу водаправода, вулічнае асвятленне. Каб дарогі,
нават у самых аддаленых вёсках, былі зручнымі для хады, сваімі сіламі рабілі
падсыпкі. Тэхнікі ў калгасе хапала, не было перабояў з гаручым, таму ўсе пытанні
рашаліся ў тэрмін. Дэпутату да ўсяго была справа. Не толькі добраўпарадкаванне
ставілася на кантроль. Ураджай па-вінен убірацца да адзінага зярнятка і
бульбіны, каб палі на зіму заставаліся чыстымі, без саломы і вырашчанай
агародніны. Па вёсках агароджвалі і зачынялі калодзежы, каб незнарок туды не
трапіў хто з людзей ці жывёл…

Звярталі ўвагу і на жыццё ветэранаў, якіх, на
жаль, застаецца ўсё менш. Калі якая дапамога патрэбная — яе аказвалі. З павагаю
адносіцца Іван Парфёнавіч да старых людзей. Часцяком наведваў вёскі Вязычын,
Навасёлкі. Тут яго ведаюць і паважаюць усе жыхары. І наогул, важная якасць,
якая характарызуе гэтага чалавека — для яго няма сваёй і чужой справы. Калі
камусьці па-трэбна якая дапамога — ён яе акажа, не лічачыся са сваім часам.
Ніколі нікому не адмаўляў ні ў чым. Гэта пацвярджаюць і аднасяльчане, якія з
павагай адносяцца да былога дэпутата.

Нездарма кажуць: свет якраз і трымаецца на такіх
людзях — сумленных, працавітых і неабыякавых да людскіх бед.

Іна Заскевіч.

 

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем