Студзень: знакамітыя асіпаўчане-юбіляры

ДарашкевIч Юрый Альфрэдавіч
Нарадзіўся 11.01.1962 года ў горадзе Асіповічы. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў радыётэхнічнага каледжа і сувораўскага вучылішча (1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе. Аформіў спектакль «Цудоўная дудка” ў Гродзенскім тэатры лялек у 1988 годзе. Распрацаваў тэмы: «Бабы” і «Чашы”: «Чаша-аб’ект”, «Чаша, знойдзеная ў лесе”, «Чаша-вытока”, «Чаша цёплая”, «Чаша з прывідам” і інш.(1990-я г.).
Кірыновіч Іван Уладзіміравіч
Нарадзіўся 12.01.1937 года ў вёсцы Ягаднае Асіповіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных і абложных зямель у Казахстане. З 1956 г. трактарыст Асіповіцкай МТС, калгаса «Першае мая”, саўгаса «Асіповіцкі”, майстар-наладчык саўгаса «Асіповіцкі” (1970-1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны ордэнам Леніна, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Асвяцінскі Геральд Баляслававіч
Нарадзіўся 23.01.1932 года ў рабочым пасёлку Ялізава. Скончыў БДУ (1955, юрыдычны факультэт), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1965). Працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола (з 1955), Глыбоцкім райкаме камсамола, Гродзенскім аблвыканкаме начальнікам аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 года начальнік абласнога ўпраўлення культуры. У 1965-1993 гг. дырэктар Беларускага тэатра імя Я.Коласа, з 1994 г. — Беларускага тэатра «Лялька” (Віцебск). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость