Студзень: знакамітыя асіпаўчане-юбіляры

ДарашкевIч Юрый Альфрэдавіч
Нарадзіўся 11.01.1962 года ў горадзе Асіповічы. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў радыётэхнічнага каледжа і сувораўскага вучылішча (1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе. Аформіў спектакль “Цудоўная дудка” ў Гродзенскім тэатры лялек у 1988 годзе. Распрацаваў тэмы: “Бабы” і “Чашы”: “Чаша-аб’ект”, “Чаша, знойдзеная ў лесе”, “Чаша-вытока”, “Чаша цёплая”, “Чаша з прывідам” і інш.(1990-я г.).
Кірыновіч Іван Уладзіміравіч
Нарадзіўся 12.01.1937 года ў вёсцы Ягаднае Асіповіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных і абложных зямель у Казахстане. З 1956 г. трактарыст Асіповіцкай МТС, калгаса “Першае мая”, саўгаса “Асіповіцкі”, майстар-наладчык саўгаса “Асіповіцкі” (1970-1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны ордэнам Леніна, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Асвяцінскі Геральд Баляслававіч
Нарадзіўся 23.01.1932 года ў рабочым пасёлку Ялізава. Скончыў БДУ (1955, юрыдычны факультэт), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1965). Працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола (з 1955), Глыбоцкім райкаме камсамола, Гродзенскім аблвыканкаме начальнікам аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 года начальнік абласнога ўпраўлення культуры. У 1965-1993 гг. дырэктар Беларускага тэатра імя Я.Коласа, з 1994 г. — Беларускага тэатра “Лялька” (Віцебск). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем