Станцыя Верайцы Асіповіцкага раёна №25

была пабудавана ў 1873 годзе. Уяўляеце сабе,
колькі за гэты час яна прыняла пасажыраў, сустрэла і адправіла цягнікоў?

Не злічыць таксама і людзей, якія працавалі на ёй
за гэтыя амаль сто сорак гадоў. Сённяшнія чыгуначнікі, для якіх любімае месца
работы ўсё тая ж станцыя з самай, на іх погляд, мілагучнай назвай, не толькі
ашчадна за-хоўваюць яе гісторыю, але і ствараюць новую. Дружны калектыў пад
кіраўніцтвам Тамары Рыгораўны Літвіненкі паспяхова вырашае пастаўленыя перад ім
задачы. Укараняюцца новыя сучасныя тэхналогіі, павышаецца якасць паслуг і г.д.

Білетная каса і памяшканне дзяжурнага па станцыі
абсталяваны камп’ютарамі. Для працаўнікоў створаны добрыя бытавыя ўмовы.
Чакальная зала выглядае прывабнай і ўтульнай. I пасажырам прыемна зайсці туды,
і мясцовая моладзь іншым разам любіць тут сабрацца, каб абмеркаваць надзённыя
пытанні. Па словах гаспадароў станцыі, гэта не перашкаджае рабоце, а наадварот,
умацоўвае іх імідж.

Асабліва гарачая пара для станцыйных
працаўнікоў, з пачаткам дачнага сезона. Бываюць га-дзіны, калі наплыў пасажыраў
асабліва вялікі. Але дзякуючы высокім прафесійным якасцям чыгуначнікаў усё
трымаецца пад кантролем. 11 чалавек — менавіта такі спісачны склад калектыву —
з поўнай адказнасцю ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў, могуць
узаемазамяняць адзін аднаго, у любы момант гатовы прыйсці на дапамогу. Iм
камфортна працуецца, таму і не шукаюць іншага месца пад сонцам.

36 гадоў як прапісана тут Раіса Аркадзьеўна
Турковіч, 30 — Вера Вячаславаўна Мірончык. Вялікі стаж работы і ў Валянціны
Iванаўны Новік, Галіны Сцяпанаўны Навумчык, Уладзіміра Паўлавіча Бычанка, Iгара
Вячаслававіча Гушчы. Многія з іх неаднаразова ўзнагароджваліся Граматамі і
Падзячнымі лістамі. Маладая змена таксама не адстае ад вопытных таварышаў.
Сярод іх Людміла Кісялевіч, Iнга Бычанок, Марыя Рачынская, Алена Зубарава,
Максім Касцючэнка. Усе яны ганарацца тым, што працуюць на адной з самых
старэйшых станцый.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость