Соты дзень народзінаў бабулі Еўдакіі №25

18 сакавіка 2011 года адзначыла свой 100-гадовы
юбілей Еўдакія Іванаўна Шылец з вёскі Замошша, якая цяпер жыве разам з
71-гадовай дачкой Жаннай Сцяпанаўнай.

Нарадзілася бабуля Еўдакія непадалёку ад Замошша
на так званым Саўкавым хутары, праз час сям’я пера-бралася бліжэй да людзей — у
вёску. З малых гадоў яна дапамагала бацькам абрабляць зямлю-карміцельку, каб
тая аддзячыла за клопат хоць якім ураджаем. Менавіта таму і вучыцца дзяўчынцы
давялося няпоўныя два гадкі. Але здольнасці да навукі ў яе былі добрыя: стаўшы
дарослай, самастойна вывучыла табліцу множання, бо давялося працаваць калгасным
брыгадзірам. Асабліва любіла чытаць. Перачытала амаль усе творы рускай класікі,
любімым пісьменнікам быў І.С. Тургенеў.

У 1938 годзе дзяўчына выйшла замуж за мясцовага
хлопца Сцяпана Шыльца, толькі шчасце сямейнае было, на вялікі жаль, нядоўгім.
Пражылі разам няпоўныя тры гады. Нарадзілася ў сям’і двое дзетак — дачушка
Жанна і сынок Віктар. Пачалася вайна, пайшоў Сцяпан Германавіч на фронт, ды там
і застаўся навечна…

Нямала розных выпрабаванняў выпала на маладосць
Еўдакіі Іванаўны, і самае цяжкае з іх — Вялікая Айчынная. У калгасе працавала,
дамашнюю гаспадарку вяла, дзетак да працы прывучала. А яшчэ прывіла яна ім
любоў да прыгожага. Старалася, каб дзеці і кнігі чыталі, і кіно ў вясковым
клубе наведвалі. Адным словам, як і любая сапраўдная маці, увесь час жыла дзеля
дзяцей і ўнукаў. Нават пасля выхаду на пенсію працавала яшчэ шмат гадоў на
калгасных ды дамашніх палетках.

Дзеці ў Еўдакіі Іванаўны выраслі добрымі,
ветлівымі, разумнымі. Дачка педагогам стала, сын — шафёрам.

У гэты ўрачысты дзень Еўдакію Іванаўну
павіншавалі і ўручылі падарункі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр
Шаўлюга, прадстаўнік раённай сацыяльнай службы Ірына Вірмаўскене, старшыня
Вяззеўскага сельсавета Іван Вярыга, старшыня прафкама СВК “Калгас “Авангард”
Зінаіда Міхадзюк, стараста вёскі Наталля Барадаўка.

Імянінніца сама шчыра дзякавала ўсім за
віншаванні.

— Цяжка прыходзілася жыць, трэба было падымаць дзяцей
на ногі, — расказвае жанчына. — Зімой — прасці і ткаць, вясной, летам і восенню
— працаваць у калгасе. Акрамя гэтага і дамашняй работы заўсёды хапала. Вось
зараз час настаў добры: усё ёсць, чаго толькі хочаш. Дай Божа ўнукам і
праўнукам жыць так, як пры цяперашняй ула-дзе. А дзеці, унукі, праўнукі вельмі
добрыя, не пакідаюць мяне.

На развітанне з гасцямі бабуля Еўдакія зацягнула
сваю любімую песню “Ой ты не вейся, хмуры вецер…”

Здароўя Вам, паважаная Еўдакія Іванаўна, павагі
і любові ад родных і блізкіх лю-дзей. І яшчэ многіх гадоў жыцця!

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость