Што яна знайшла ў вёсцы, ці Каго вёска знайшла ў яе асобе? №84

Калі заходзіць гутарка аб Свіслачы, то
суразмоўцы, хто б гэта ні быў, не могуць не ўспомніць пра санаторый — свайго
роду брэнд, калі можна так сказаць, вёскаўтвараючая ўстанова.

Дзіцячы санаторый “Свіслач” адлічыў 36
гадоў. Змяніўся шэраг кіраўнікоў, але амаль увесь гэты час на варце дзіцячага
здароўя стаяла Святлана Высоцкая — высокакваліфікаваны ўрач-педыятр, намеснік
галоўнага ўрача, а потым дырэктара, па медыцын-скай частцы.

Вернасць выбранай прафесіі і бязмерная любоў да
дзяцей — гэта тыя складаемыя, якія некалі не далі з’ехаць адсюль маладому
спецыялісту. А перспектывы былі, запрашэнні і прапановы ішлі адна спакуслівей
другой. Аднакурснікі не разумелі: што ты там знайшла ў вёсцы? А знайшла
Святлана Барысаўна саму сябе, сваё прызванне, мэту ў жыцці — як бы напышліва ні
гучалі гэтыя словы. Адміністрацыйная работа ніколі не вабіла, хоць і ўдавалася,
як і ўсё астатняе, выдатна.

— Непасрэдная работа з дзецьмі, кантакт,
усмешка, размовы аб іх дзіцячых клопатах — гэта тая крыніца, з якой заўсёды
чэрпала жыццёвую сілу, — раскрывае сакрэт свайго прафесійнага пастаянства
доктар.

Нягледзячы на тое, што многа часу займала
аргані-зацыйная, кадравая работа, заўсёды знаходзіла час, каб зайсці ў дзіцячыя
палаты, пацікавіцца адчуваннем дзяцей, арганізацыяй іх вольнага часу. І вельмі
арганічна выглядала ў акружэнні сваіх маленькіх пацыентаў: невысокая,
элегантная, з нязменнай усмешкай на твары, цікавая субяседні-ца і добразычлівы
чалавек. Таму часта станавілася “даверанай асобай” маленькіх дзіцячых
таямніц: дзеці падсвядома вельмі добра разбіраюцца ў людзях.

…Тады санаторый працвітаў, сістэма прафсаюзаў,
да якой ён адносіцца, разрасталася. Курсавая перападрыхтоўка праходзіла ў
аналагічных установах Анапы, Кіславодска, Юрмалы, іншых курортных гарадоў.
Спачатку аздараўленне праходзілі толькі дзеці, якія мелі паталогію органаў
дыхання, а калі адкрылі дзве ўласныя свідравіны з мінеральнай вадой, то
з’явіўся новы профіль — лячэнне захворванняў органаў стрававання. Пасля
Чарнобыльскай катастрофы ўвагу звярнулі на дзяцей, якія пацярпелі ў яе выніку.

Дапамагала рабоце і тая акалічнасць, што поруч
працаваў муж Валерый Макаравіч. Ён аказваў рэнтгеналагічныя па-слугі не толькі
дзецям установы, але і насельніцтву навакольных вёсак, дыягнастыраваў
за-хворванні ўнутраных органаў. Укараніўшыся ў вёсцы, не пакінула сям’я
Высоцкіх і навуковую работу. Пад кіраўніцтвам прафесара Ігара Васілеўскага
вывучалі эфектыўнасць лячэння дзяцей у мясцовых умовах. Яна, дарэчы, была
даволі высокай. 96-98% выпісва-ліся з паляпшэннем стану здароўя. Лячэнне і
прафілактыка — два асноўныя напрамкі дзейнасці. Упор рабіўся на рэабілітацыю
прыроднымі фактарамі, якая на фоне працякаючай міма ракі, лесу, які нібы крыху
адбег убок, уступаючы месца населенаму пункту, дзейнічае вельмі эфектыўна.
Акрамя мінеральнай вады, выкарыстоўвалася гразелячэнне, інгаляцыі зёлкамі,
араматэрапія. А яшчэ — лячэнне радасцю. Гэты метад Святлана Барысаўна
небеспадстаўна лічыць адным з самых эфектыўных, — саматычнае здароўе без
псіхалагічнага камфорту немагчыма.

На жаль, вельмі зацягнуўся рамонт у дзіцячай
здраўніцы. Амаль год вядуцца будаўніча-рамонтныя работы. Гэта ж колькі
маленькіх пацыентаў магло б паправіць сваё здароўе за гэты час! Зараз плануецца
зрабіць аддзяленне для лячэння дарослых з дзецьмі. Многа планаў, але рамонтныя
работы прасоўваюцца надзвычай марудна. Сродкі ўкладаюцца ў будоўлю, абнаўляецца
вонкавы выгляд, але ж неабходна і замена медыцын-скага абсталявання, аднаўленне
жамчужных ваннаў, апаратуры для правядзення фізіятэрапеўтычных працэдур.

Ці хутка адчыніцца здраўніца? Гэта ж і працоўныя
месцы жыхароў вёскі, якія ўвесь гэты час атрымоўваюць толькі частку заробку. Аб
гэтым трывожыцца неспакойная душа доктара.

Яе кар’ерны рост і творчыя поспехі? Першая
катэгорыя ўрача-арганізатара і вышэйшая — урача-педыятра, званне “Выдатнік
аховы здароўя”. Навуковая работа і, урэшце, любімая справа. Бясконцая
павага аднавяскоўцаў, дзецям якіх яна не раз аказвала медыцынскую дапамогу,
кансультавала па розных пытаннях. Любоў дзяцей. Прагулкі па лесе, грыбы,
агарод, кветкі, кнігі — шкельцы жыццёвага калейдаскопу з прыгожай і ўдалай
выявай…

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем