Шчырая прыхільніца "раёнкі" №53

Свае сімпатыі да «Асіповіцкага краю»
Галіна Васільеўна Кірдун выказвае пры кожным зручным выпадку, у размове са
знаёмымі і нават незнаёмымі людзьмі яна заўсёды гатова разважаць аб рубрыках,
цікавых публікацыях, журналісцкіх удачах. І з асаблівай заўзятасцю ставіцца да
паліграфічнага афармлення газеты, што цалкам зразумела: яна — ветэран
друкарскай справы, аддала ёй амаль чатыры дзесяцігоддзі жыцця. А пачынала з
самых што ні ёсць азоў…

Пасля заканчэння Дараганаўскай сярэдняй школы,
нядрэнны атэстат і добрая спартыўная форма адкрывалі Галіне Пухоўскай дарогу ў
вышэйшую навучальную ўстанову, аднак хатнія абставіны прымусілі дзяўчыну хутчэй
набываць працоўную спецыяльнасць. Менавіта таму і здала дакументы ў Бабруйскае
мас-тацкае вучылішча па спецыяльнасці апрацоўшчыца мэблі. Там выйшла замуж за
добрага хлопца Васіля Кірдуна: сябравалі з дзя-цінства, жылі побач. Ён быў
крыху старэйшым і не ўступіў дзяўчыну сваім сапернікам, хаця кавалераў у Галіны
хапала.

Пасля заканчэння вучылішча яна ўладкавалася
працаваць на мэблевую фабрыку імя Халтурына. Сямейнае жыццё пачынала маладая
сям’я ў Бабруйску, але калі праз год нара-дзіўся сынок-першынец, то маладая маці
паехала да бацькоў у Краі. Вядома, побач з мамай было лепш і смялей расціць
сыночка…

Праз год вырашылі з мужам уладкоўвацца ў
Асіповічах — бліжэй да бацькоў. Прапанавалі Га-ліне работу ў друкарні раённай
газеты — якраз вы-звалілася месца вучаніцы. Туды 10 студзеня 1973 года і
ўладкавалася маладая жанчына. Заладзілася адразу: і набор газетных тэкстаў, і
адносіны з калектывам. А яшчэ вельмі падабалася ёй рэзаць бланачную прадукцыю.

Недзе ў сярэдзіне 80-х паліграфію на раённым
узроўні рэфармавалі, і Асіповіцкая друкарня стала Асіповіцкім вытворчым
участкам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйская ўзбуйненая
друкарня імя А.Т.Непагодзіна», а Галіна Васільеўна, адпаведна — друкаром.
Выдатны прафесіянал, яна шчодра дзялілася майстэрствам з многімі пачынаючымі
паліграфістамі, што прыязджалі на практыку з вучылішчаў ці спасцігалі азы
прафесіі на месцы. Хацела, каб і яны палюбілі сваю спецыяльнасць, усвядомілі,
што друкаваць газету — вельмі адказная і пачэсная справа. Урэшце, першымі,
разам з журналіс-тамі, даведвацца «гарачыя» навіны — гэта здорава!

Пасля выхаду на пенсію яшчэ тры гады стаяла яна
за друкарскімі машынамі. Не развіталася з прадпрыемствам і зараз — працягвае
шчыраваць прыбіральшчыцай. І па-ранейшаму застаецца ў душы «газетчыкам»
і шчырай прыхільніцай «Асіповіцкага краю».

Тамара ДРЫНДЗIК.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем