Для чаго жыве чалавек? На гэта пытанне знойдзена шмат адказаў — і кожны з іх мае права на існаванне. Асіпаўчанка Святлана Кавальчук слова “жыць” разумее так: прыносіць людзям радасць. Тое, чым яна займаецца, і сапраўды дорыць чалавеку добры настрой, стварае станоўчую аўру і дае масу задавальнення. Любімы яе занятак — музыка, якая адначасова з яўляецца і працай, і хобі.
— Вызначыцца з будучай прафесіяй не складала вялікай цяжкасці, — гаворыць Святлана. — З дзяцінства ў нашым доме панавала музыка. Бацька Іван Паўлавіч Саўчанка быў цудоўным баяністам, выкладаў музыку ў СШ № 4. Ён часта браў у рукі любімы інструмент — і пачынаўся канцэрт, у якім удзельнічалі ўсе члены сям і. Галоўнай спявачкай была мама, Марыя Мікалаеўна. Мы з сяс-трой Аленай стараліся не падвесці. Дзякуючы такой музычнай атмасферы, абедзве сталі вучаніцамі дзіцячай школы мастацтваў: Алена выбрала баян, я — фартэпіяна. Маім педагогам была Святлана Міхайлаўна Цвірко — чалавек няўрымслівы, неабыякавы да музыкі і да акаляючых яе людзей. Яна змагла развіць ва мне не толькі прыродныя задаткі, але і стала арыенцірам у выбары будучай прафесіі. Не, піяністкай быць не хацела, а вось веданне нотнай граматы дапамагло стаць навучэнкай вучылішча культуры. Там атрымала спецыяльнасць, якая звязала на ўсё жыццё з песняй. Вось і сталася, што захапленне прывяло ў прафесію, якой аддала ўжо 20 гадоў.
Святлана Іванаўна выкладае ўрокі музыкі. Першыя настаўніцкія крокі рабіла ў школе вёскі Лапічы, ужо 15 гадоў аддае вопыт і веды вучням САШ № 2. Акрамя ўрокаў, вядзе музычныя гурткі. Існуе ў навучальнай установе дзіцячы эстрадны калектыў “Звонкие колокольчики”, якім кіруе Кавальчук. Складаецца ён з вучняў розных класаў. Былыя старша-класнікі арганізавалі вакальную групу “Талісман” (дарэчы, многія з іх пайшлі шляхам любімага педагога), цяперашнія — “Вдохновение”. Усе любяць песню, прыслухоўваюцца да парад кіраўніка, многа працуюць над рэпертуарам. Яе выхаванцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі розных конкурсаў як у раёне, так і за межамі.
— На жаль, урокі музыкі выкладаюцца толькі ў пачатковых класах, эстэтычна ж выхоўваць дзяцей усё роўна трэба, — працягвае Святлана размову. — З гэтай мэтай і вядзецца гуртковая работа, куды вучні прыходзяць па жаданні. Галоўная задача выкладчыка — захапіць іх цікавымі заняткамі, даць магчымасць самарэалізавацца, адчуць запатрабаванасць і паказваць ім асабісты пры-клад. Калі бачу, што іх вочкі гараць, жаданне працаваць над памылкамі ёсць, драйву хапае, тады і адчуваю сябе акрыленай. Значыць, нездарма працую.
Гады, аддадзеныя любімай справе, прынеслі значны плён. Яна адчувала, што здольная на новыя адкрыцці. Чаму б не паспрабаваць ролю вядучай на сямейных святах? Умовы для гэтага дзяржава стварыла: плаці падатак — і працуй. Праз некаторы час стала папулярнай і ў гэтай сферы дзейнасці. Бязмерна ўдзячна людзям, якія давяраюць самае патаемнае — арганізацыю ўра-чыстасцей.
Захапілася музыкай і дачка Кавальчук — Юлія. Яна вучыцца ў Мінскім музычным каледжы і пастаянна цікавіцца справамі матулі.
— Рада таму, што працягваць сямейныя традыцыі ёсць каму, — распавядае далей Святлана. — Музыка не толькі мой стан душы, але і тых, хто ідзе поруч. Дзякуй Богу, дачка не выключэнне. Разумее з паўслова, ведае ўсе тонкасці музычнай спадчыны, дапамагае рыхтаваць канцэрты і спявае са мною. Напрыклад, песню “Наша мова” выконваем разам з задавальненнем.
Дарэчы, словы і музыка песні належаць Святлане. Тое, што яна піша іх, стала вядома падчас правядзення Дня горада год таму. Тады ўпершыню асіпаўчане пачулі песню “Беларусь-Магілёў-Асі-повічы”, змест якой напоўнены любоўю да роднай краіны і тых мясцін, з якімі звязаны лёс спявачкі.
— Напэўна, для кожнага чалавека, які займаецца любі-май справай, наступаюць такія хвіліны, калі душа патрабуе нечага новага, незвычайнага. Тым больш, што назапашаны вопыт павінен у нешта выліцца. І як бы само сабою атрымалася: і словы знайшліся, каб выкласці іх рыфмавана, і музыка палілася чыстым струменьчыкам. Акрамя названых ужо песень, слухачы добра ведаюць і такія, як “Людзі Беларусі” і “Мілы, цудоўны край”. Яны носяць патрыятычны характар.
Здаецца, што гэта невыпадкова. Усё жыццё Святланы Кавальчук было напоўнена музыкай, народнымі песнямі, што калісьці іграў на баяне бацька, той актыўнай канцэртнай дзейнасцю, якой яна займаецца з падрастаючым пакаленнем. Гэта, без-умоўна, дало штуршок для яшчэ аднаго захаплення — стварэння змястоўных лірычных песень, якія кранаюць за душу шчырасцю і цеплынёй. Хто ведае, можа, праз некаторы час з явіцца на свет яе музычны дыск, які зойме дастойнае месца ў фанатэцы беларускай песеннай творчасці. Мары ж збываюцца!