Прыклад для вяскоўцаў

Кожны ведае, што ў сельскай гаспадарцы працаваць
нялёгка: рабочы дзень ненарміраваны, умовы працы не заўсёды найлепшыя, уставаць
трэба рана… Алене Мікалаеўне Чаропка гэта знаёма не па чутках: шмат гадоў
прысвяціла яна жывёлагадоўлі.

Спачатку ў 50-х гадах са Старадарожскага раёна,
дзе жыла, завербавалася на торфапрадпрыемства ў Татарку. Нядоўга там
адпрацавала, перайшла ў жывёлагадоўлю, праца ў якой для вясковай дзяўчыны была
больш звыклай. Калі займела ўласную сям’ю, купілі хату ў Дземенцы. Спачатку
Алене было даручана вырошчванне парасят. Асабліва пайшлі ўверх прыбаўленні ў
вазе, калі былі закуплены парсючкі ды свінкі эстонскай пароды. Прымаючы
«немаўлятак», дзяўчына дакормлівала іх да 20 кіла-грамаў і перадавала
на ферму ў Коханаўку, у «старшую» групу.

Пасля з сяброўкай Франяй даглядала цялят. Гэтыя
гадаванцы пад пільным кантролем вырасталі часам да 300 кг. А праз 8 гадоў
маладая працаўніца стала даіць кароў і займалася гэтым больш за два
дзесяцігоддзі. Спачатку атрымоў-вала па 3 тоны малака ад кожнай з 23 жывёлін.
Пакуль прызвычаілася да даільнага апарата, даіла рукамі, а потым справа пайшла.
Атрымаўшы трэці апарат і надзяляючы больш увагі кармленню жывёл, стала
надойваць ужо па 3.800, а потым і да чатырох тысяч дацягнула. К канцу трэцяга
года работы даяркай ужо мела без літра 5 тысяч. А ў 1989 годзе Алена Мікалаеўна
разам з калегай з Пратасевіч былі прыняты ў Магілёўскі абласны Клуб
даярак-пяцітысячніц. Максімальны гадавы ўдой склаў 5.103 кілаграмы малака. З
гонарам расказвае былая працаўніца пра канферэнцыі і злёты, сустрэчы лепшых
жывёлаводаў у абласным цэнтры, перадачы асобных сакрэтаў работы.

Iм, не меўшым на працягу года выхадных і
водпуску, было вялікім шчасцем наведаць свята, якое ладзілася ў гонар
працаўнікоў. Ды і дзяржава, як магла, дзякавала сваім героям. Алена Мікалаеўна
атрымала ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», была
ўдастоена звання «Майстар высокіх удояў» ІІІ і ІV ступені, мае знакі
«Пераможца сацспаборніцтва» (1974 і 1976 гады), яна — ударнік Х і ХII
пяцігодак, камуністычнай працы.

Непрыкметна прайшлі гады маладосці і сталасці.
Калі настаў час выхаду на пенсію, працаўніца перадала эстафету ў надзейныя рукі
сваёй нявесткі. Каровы былі маладыя, але ўжо «раздоеныя», па 18-20
літраў давалі. З 1994 года жанчына не ходзіць на работу, але па-ранейшаму не
цураецца працы. Як даўнішнюю жыхарку, руплівую гаспадыню і надзейную суседку,
яе выбралі старастай вёскі і цяпер звяртаюцца да былой даяркі па розных
пытаннях. Недахоп вады, неабходнасць будаваць новыя калонкі, адсутнасць пашы
для пяці каровак, што засталіся ў вёсцы, нарыхтоўка дроў, дастаўка прадуктаў —
усе гэтыя пытанні ў полі зроку старасты. А дома, хоць і жыве адна, мае
невялічкую гаспадарку: куры і індакачкі, сабака, агарод. I з усім спраўляецца.
Раней ткала, вышывала, многа вырабаў прысутнічае ў інтэр’-еры, захоўваецца ў
шафе, але і цяпер робіць уласныя падушкі, іншай будзённай працы хапае.

I вось — тая самая восень, калі «лічаць
куранят», таму можна падсумаваць, што гады пражыты годна, сілы і душэўнае
цяпло аддадзены рабоце, дзецям. Алене Мікалаеўне не сорамна ўспамінаць былое,
глядзець у вочы землякам. Для кожнага з іх яна можа служыць прыкладам сціплага,
пачэснага чалавека, што ўсю сябе пры-свяціў людзям.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем