Прыйшла. Убачыла. Перамагла!

Лічыцца, што
ўдзел у грамадска-палітычным жыцці — гэта занятак хутчэй мужчынскі, чым жаночы.
Аднак начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук”, дэпутат раённага
Савета дэпутатаў Ірына Бабкова цалкам абвяргае такі стэрэатып. Актыўная,
энергічная, прывабная, яна прытрымліваецца крылатага лацінскага выразу:
“Прыйшла. Убачыла. Перамагла!”. Маладая жанчына з лёгкасцю выклікае
прыхільнасць да сябе любога апанента і давядзе да лагіч-нага завяршэння кожную
справу, за якую возьмецца.

— Ірына
Фёдараўна, не складана сумяшчаць адказную пасаду кіраўніка і дэпутацкі
“дадатак”?

— Наадварот,
вельмі цікава. Дэпутацтва дапамагае заўсёды заставацца ў курсе падзей, а не
“застываць” толькі на сваёй працы. Тым больш, што мяне абралі яшчэ ў тыя часы,
калі ўзначальвала райкам ГА “БРСМ”, а гэта застаецца “ў крыві” назаўжды. Кожны
дэпутат з’яўляецца членам “сваёй” камісіі, мінімум раз у квартал мы
ўдзельнічаем у рабоце сесіі Савета, дзе можна даведацца пра тое, чым дыхае
Асіповіччына, што хвалюе нашых землякоў і як вырашаюцца іх разнастайныя
звароты.

— Часта звяртаюцца
выбаршчыкі да Вас?

— Імкнуся
сустракацца з людзьмі штомесячна. Раней збіраліся ў памяшканні бібліятэкі,
зараз наведвальнікі прыходзяць на прыём да мяне на работу. У асноўным іх
хвалююць справы жыллёва-камунальныя, пытанні добраўпарадкавання. Звяртаюцца з
прапановамі і пажаданнямі і па дзейнасці “Магілёўсаюздруку”.

— Ці давялося
Вам рэальна дапамагаць гара-джанам у вырашэнні канкрэтнай праблемы?

— Неяк
звярнулася група жыхароў з вуліцы Патоцкага, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні
сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна. Скардзіліся на тое, што, каб купіць
газету, часопіс альбо дзіцячыя кніжкі, ім трэба патрапіць у цэнтр горада альбо
на вакзал. Мы вырашылі гэту праблему, устанавілі гандлёвы кіёск. Зараз там
можна набыць не толькі выдавецкую прадукцыю, але і гаспадарчыя тавары.

— Быць
кіраўніком для Вас — гэта…

— На маю думку,
задача кіраўніка — убачыць, прааналізаваць, прапанаваць, скаардыянаваць. Ён
збірае вакол сябе вопытную і дзейсную каманду, якую вядзе, карэкціруе,
стымулюе, кантралюе. Усё гэта — складаемыя паспяховай работы, стараюся іх і
прытрымлівацца. У нас цікавая, творчая работа. Для мяне важна размаўляць з
калектывам, самой сустракацца з кіяскёрамі. Магу і сама за прылавак стаць, каб
адчуць усе аспекты прафесіі…

— На рабочым
месцы і ў грамадскай дзейнасці Вы — дзелавая жанчына, а дома?

— Матуля і
жонка ў першую чаргу. З узростам разумееш, што сям’я — гэта твая галоўная
каштоўнасць…

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Виктором Ананичем

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем