“Прыехала за мужам!” №71

Марына Лобарава, эканаміст
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Чырвоны ўдарнік”,
пазнаёмілася са сваім будучым мужам Вадзімам Ткачовым на вяселлі агульных
сяброў.

З таго дня маладыя не
расставаліся.

Вадзім і Марына — не
асіповіцкія. Яны воляй лёсу апынуліся ў нашым краі, аб чым не толькі не
шкадуюць, наадварот — вельмі задаволеныя месцам жыцця і працы.

Вадзім родам з Крычава. Пяць
гадоў таму, пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі, уладкаваўся ў СВК
«Калгас «Чырвоны ўдарнік”, прынамсі, працу знайшоў праз службу занятасці. Зараз
ён — галоўны заатэхнік гаспадаркі.

Марына нарадзілася і вырасла
ў Бялыніцкім раёне. Пасля заканчэння Беларуска-расійскага ўніверсітэта ў
Магілёве працавала бухгалтарам і намеснікам галоўнага бухгалтара аддзела
адукацыі Бялыніцкага райвыканкама, потым перайшла на працу ў Асіповіцкую
інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.

Падчас працы ў Асіповічах
Марыну запрашалі на пасаду эканаміста ў «Чырвоны ўдарнік” — ведалі праз
Вадзіма, што дзяўчына — добры спецыяліст. Але яна адмовілася. На пытанне, чаму,
адказала проста: «Не захацела…”. Калі ў снежні бягучага года вызвалілася
месца эканаміста ў СВК (малады спецыяліст адпрацаваў па размеркаванні свае два
гады і з’ехаў), Марыну зноў за- прасілі на пасаду эканаміста. Гэтым разам яна
пагадзілася… Працай сваёй задаволеная, нягледзячы на тое, што першы раз
прапанаваная пасада ёй і не спадабалася.

Калі Марына працавала ў
Асіповічах, маладыя жылі ў інтэрнаце ў Жорнаўцы. Дзяўчына штодня ездзіла ў
райцэнтр на працу. Але неўзабаве вызваліўся невялікі, двухпавярховы катэдж, які
і прапанавалі маладой сям’і. Так Марына з Вадзімам займелі добрае жытло і
магчымасць весці сваю гаспадарку. «Нам вельмі падабаецца наш утульны дом! Ёсць
усе ўмовы для камфортнага жыцця. Ды й да працы зручна дабірацца пешшу. Мы
вядзем гаспадарку калі ёсць час і магчымасці: вырошчваем гародніну, я кветкамі
займаюся. Сад невялікі ёсць: яблыні, вішні. Нядаўна вось узялі бройлерных курэй
ды завялі пухнатага рудога ката”, — з усмешкай дзеліцца Марына.

Многія маладыя спецыялісты,
якія трапляюць пасля заканчэння ВНУ ў малыя гарады альбо ў сельскую мясцовасць,
спяшаюцца як мага хутчэй з’ехаць у вялікі горад. Маладыя людзі, што нарадзіліся
«на перыферыі”, таксама пры першай жа магчымасці вырываюцца з радавых
гнёздаў… Вадзім з Марынай з ліку тых людзей, якія шчыра адданыя сваёй працы,
сваёй зямлі. З’язджаць яны не збіраюцца. «Нашто нам той горад?.. Нам і тут
добра!” — упэўнена гаворыць Марына.

Ася Паплаўская.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем