Пражыць жыццё годна №8

Амаль дзесяць гадоў знаёма з Наталляй
Сцяпанаўнай Барадаўка, і ні разу не бачыла на яе твары незадаволенасці, заўсёды
ён свеціцца прыязнасцю і дабрынёй. Колькі ж святла прынесла ў жыццё гэта
жанчына, як жа шмат людзей сагрэла, узрадавала, ашчаслівіла…

З 2002 года Наталля Сцяпанаўна ўзначальвае
Замошскі селькам, адначасова з’яўляецца старастай гэтага населенага пункта.
Стараста на вёсцы — што гаспадар у хаце. Магчыма, нехта адносіцца да такога
сцвярджэння як да паэтычнай гіпербалы, а вось жыхары Замошша з выказваннем
цалкам згодны. Iніцыятар і душа вясковых свят, нязменны старшыня ўчастковай
выбарчай камісіі, арганізатар многіх важных спраў для вёскі… Старшыня
Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга называе яе своеасаблівым “філіялам
сельскага Савета”.

— Можаце назваць сябе шчаслівым чалавекам? — з
такога пытання і пачалася наша размова з Наталляй Барадаўка.

— Ніколі не задумвалася над гэтым. Жыла і жыла.
Працавала, дзяцей расціла, бацькам ды вяскоўцам, калі была ў гэтым патрэба,
дапамагала. Мусіць, і сапраўды шчаслівы чалавек? За ўсё сваё жыццё нідзе і
ніколі не пакрыўдзіла і не абразіла чалавека. Так мяне выхавалі бацькі і
школьныя настаўнікі, за што ім бязмерна ўдзячна. Шчаслівая, што жыву, што маю
вялікую і дружную радню, што былі цудоўныя тата і мама, якія прывучалі нас,
дзяцей, з маленства працаваць, сябраваць, любіць сваю радзіму і людзей.

— А муж таксама ў вас актывіст — грамадскі
работнік?

— Не, Сяргей Iванавіч мой вельмі спакойны, не
гаваркі, любіць больш слухаць другіх. Ён — дамашні чалавек, сапраўдная апора ў
жыцці. Вось ужо трыццаць гадоў мы разам, і нават не ўзгадаю, ці свары-ліся калі
ўсур’ёз. Раней дзеці, якіх у нас трое, малыя былі, шмат клопату давалі,
гаспадарку мы заўсёды вялікую трымалі, працавалі. Сяргей трыццаць гадоў на
АЗАА: улетку на веласіпедзе, зімою — усё больш пехатой у горад дабіраецца. Я
столькі ж часу ў мясцовай бібліятэцы. Не, не было часу нам на сваркі-звадкі…

— Сям’я… Сёння маладыя нярэдка ствараюць яе
неабдумана, таму часта і разыходзяцца… На якіх, вобразна кажучы, “трох
сланах” яна павінна мацавацца, каб быць паўнацэннай, каб не разбіваліся сэрцы,
не напаўняліся нянавісцю душы?

— Не ведаю, колькі па-трэбна тых самых сланоў,
але ўпэўнена: сям’я — гэта калектыў, у якой мусяць існаваць ЁН, ЯНА і ЯНЫ —
дзеці. I яшчэ — цішыня. Кожны павінен чуць іншага. Пераканана, што сям’я
моцная, калі ўсе яе члены — як своеасаблівы пчаліны рой. Усе счэплены ў адзін
клубок і нецярпліва гудуць, прагнучы жыцця, працы і радасці. Такой была і
застаецца зараз шматдзетная сям’я маіх бацькоў, у такой сям’і вырас мой муж,
падобную імкнуліся будаваць і мы з ім.

— Раскажыце трошкі пра сваю сям’ю.

— Яна звычайная, вясковая. Клапатлівы муж,
уважлівыя і спагадлівыя дзеці, двое цудоўных ўнукаў — Андрэйка і Юлечка.
Старэйшая дачка Марына разам з мужам і дзецьмі жыве ў сталіцы, сярэдні Міхаіл
пайшоў слядамі бацькі — аўтаагрэгатчык, малодшая Жэнька працуе у Асіповічах, у
гандлі.

Жывём з мужам ужо трыццаць адзін год. Або- два
мясцовыя: я — з Замошша, ён — з Акцябра. Вучыліся ў адной школе, але
па-знаёміліся пазней. Адразу пасля школы на некалькі месяцаў узялі мяне на
працу сакратаром у сельсвает, потым перайшла ў Лучыцкую бібліятэку. Весела нам
тады жылося, моладзі ў Лучыцах было шмат, хлопцы і дзяўчаты з навакольных вёсак
на танцы наведваліся. Памятаю, неяк на Вялікдзень у клуб завітаў Сяргей,
запрасіў на адзін-другі танец. Пазнаёміліся, набіўся ў праважатыя… З таго дня
і пайшло-паехала — сустрэчы, размовы, пацалункі… 30 лістапада 1979 года
згулялі вяселле, сталі жыць у сям’і маіх бацькоў. Будавалі ў горадзе кватэру,
займаліся гаспадаркай: гарод, сенакос, дамашняя жывёла, дзяцей выхоўвалі,
працавалі… У вольныя хвілінкі любілі збірацца ўсе разам і адпачываць на
прыродзе, гэта захапленне засталося і па сённяшні дзень…

— Чаго больш за ўсё сёння хочаце ад жыцця?

— У сям’і майго таты было васьмёра дзяцей, і яму
ніколі ні за аднаго з нас не было сорамна. Вось і я хачу, каб мне ніколі не
давялося чырванець за ўласных дзяцей, каб пражылі яны сваё жыццё годна — як іх
дзед, бацькі ды родныя дзядзькі з цёткамі.

— Калі б давялося пачынаць спачатку, абралі б
для сябе таго ж спадарожніка жыцця?

— Так, — адказвае Наталля Сцяпанаўна. I такім
цяплом напаўняюцца яе вочы, што сумнявацца ў праўдзівасці слоў не
прыходзіцца…

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошли областные соревнования по мотокроссу

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 28 июля по 3 августа

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Праздник для вдохновения. “Именинная” суббота 2 августа стала еще одним ярким моментом в славной биографии нашего города

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В ходе рабочей поездки в Осиповичский район помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Могилёвской области Сергей Наливайко принял участие в очередном заседании райисполкома

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Локомотивное депо Осиповичи занесено на Доску почета Могилёвского отделения Белорусской железной дороги

5 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем