Правераны рэцэпт

Жыхарам вёскі Канцы сапраўды ёсць чым, а дакладней кім ганарыцца: лепшы стараста Магілёўскай вобласці жыве менавіта тут. I хаця гэта званне Фёдар Васільевіч ПIнчук атрымаў у 2008 годзе, «марку» і дагэтуль трымае дастойна.

— Канцы — гэта мая родная вёска, — кажа ён. — Тут нарадзіўся, вырас, працаваў, расціў дзяцей… Зараз з’яўляюся старастай дзвюх вёсак: Канцы і Майсеевічы. А яшчэ ўзначальваю арганізацыю, якая аб’ядноўвае ветэранаў вайны і працы ўсяго савета. Раней быў дэпутатам Дрычынскага сельскага, раённага Саветаў…

Пачынаў памочнікам брыгадзіра, яшчэ да арміі адвучыўся на курсах вадзіцеляў у Бабруйску. Калі адслужыў, пачаў працаваць па атрыманай раней спецыяльнасці ў мясцовым калгасе. Мой вадзіцельскі стаж — амаль трыццаць пяць гадоў. Калі пайшоў на пенсію, то працягваў работу — папрасілі ўзначаліць ферму ў Канцах. Гэта — яшчэ сем гадоў… Грамадскай дзейнасцю заўсёды займаўся: увесь час хачу лепшага для родных месцаў і іх жыхароў.

— Якія пытанні, як старасце і старшыні ветэранаў, даводзіцца вырашаць?

— Зараз на пенсіі, вольнага часу хапае, таму і больш магчымасцей нешта рабіць. У асноўным прыходзіцца займацца арганізатарскай работай. Напрыклад, сабраць людзей, каб прыбраць на вуліцах вясной, згрэбці лісце ўвосень, на могілках салдат навесці парадак. Але ж жыхароў з кожным годам становіцца ўсё менш, таму часам усё робім удваіх з жонкай, Нінай Антонаўнай. Праінфармаваць жыхароў, расказаць ім пра той ці іншы дакумент — таксама мой абавязак. Нават калі прыязджалі работнікі «Райсэрвісу», каб заключаць дагаворы на вываз смецця, суправаджаў іх, бо дзе сабака ў двары, дзе не жыве ніхто… У кагосьці, напрыклад, радыё не гаворыць — звяртаюцца да старасты. Ды і па гаспадарчых пытаннях прыходзяць. У мяне ж конь ёсць, таму калі заараць каму што трэба — даю каня ці сам іду і раблю. У маёй хаце знаходзіцца пункт сацыяльнага абслугоўвання, таму калі прыязджаюць з горада дактары, міліцыя, яшчэ хто — усіх збіраю ў сябе. Пастаянна наведваю ветэранаў вайны і працы па ўсяму сельсавету, цікаўлюся, як яны жывуць, як здароўе, што каму патрэбна…

— Сям’я падтрымлівае вашу грамадскую дзейнасць?

— Канешне, ды ўжо і прывыклі за столькі гадоў. Жонка заўсёды дапамагае. Дзве дачкі ў нас, прыязджаюць сюды пастаянна. Дапамагаюць больш у хатніх справах ці з гаспадаркай. Але і нам прыходзіцца дапамагаць: дачакаліся чатырох унукаў, усе яны зараз студэнты. Нам пенсію дабаўляюць і гэта добра, але лічу, што лепш бы маладым грошай больш плацілі. Што мне ў вёсцы трэба? Штаны ды рубашка на год, а то і на пяць, а вось, напрыклад, унучка мая ў Мінску — і многае трэба пастаянна купляць. Таму і трымаем дасюль гаспадарку: конь, куры, нядаўна зноў карову купілі, бо ўнукаў трэба на ногі ставіць…

Вось так і жывём: гаспадарка, грамадская праца — сумаваць няма калі. I іншым таго ж жадаю. Каб лепей сябе адчуваць, трэба больш працаваць — гэты рэцэпт, як гаворыцца, правераны на сабе.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость