Правераны рэцэпт

Жыхарам вёскі Канцы сапраўды ёсць чым, а дакладней кім ганарыцца: лепшы стараста Магілёўскай вобласці жыве менавіта тут. I хаця гэта званне Фёдар Васільевіч ПIнчук атрымаў у 2008 годзе, “марку” і дагэтуль трымае дастойна.

— Канцы — гэта мая родная вёска, — кажа ён. — Тут нарадзіўся, вырас, працаваў, расціў дзяцей… Зараз з’яўляюся старастай дзвюх вёсак: Канцы і Майсеевічы. А яшчэ ўзначальваю арганізацыю, якая аб’ядноўвае ветэранаў вайны і працы ўсяго савета. Раней быў дэпутатам Дрычынскага сельскага, раённага Саветаў…

Пачынаў памочнікам брыгадзіра, яшчэ да арміі адвучыўся на курсах вадзіцеляў у Бабруйску. Калі адслужыў, пачаў працаваць па атрыманай раней спецыяльнасці ў мясцовым калгасе. Мой вадзіцельскі стаж — амаль трыццаць пяць гадоў. Калі пайшоў на пенсію, то працягваў работу — папрасілі ўзначаліць ферму ў Канцах. Гэта — яшчэ сем гадоў… Грамадскай дзейнасцю заўсёды займаўся: увесь час хачу лепшага для родных месцаў і іх жыхароў.

— Якія пытанні, як старасце і старшыні ветэранаў, даводзіцца вырашаць?

— Зараз на пенсіі, вольнага часу хапае, таму і больш магчымасцей нешта рабіць. У асноўным прыходзіцца займацца арганізатарскай работай. Напрыклад, сабраць людзей, каб прыбраць на вуліцах вясной, згрэбці лісце ўвосень, на могілках салдат навесці парадак. Але ж жыхароў з кожным годам становіцца ўсё менш, таму часам усё робім удваіх з жонкай, Нінай Антонаўнай. Праінфармаваць жыхароў, расказаць ім пра той ці іншы дакумент — таксама мой абавязак. Нават калі прыязджалі работнікі “Райсэрвісу”, каб заключаць дагаворы на вываз смецця, суправаджаў іх, бо дзе сабака ў двары, дзе не жыве ніхто… У кагосьці, напрыклад, радыё не гаворыць — звяртаюцца да старасты. Ды і па гаспадарчых пытаннях прыходзяць. У мяне ж конь ёсць, таму калі заараць каму што трэба — даю каня ці сам іду і раблю. У маёй хаце знаходзіцца пункт сацыяльнага абслугоўвання, таму калі прыязджаюць з горада дактары, міліцыя, яшчэ хто — усіх збіраю ў сябе. Пастаянна наведваю ветэранаў вайны і працы па ўсяму сельсавету, цікаўлюся, як яны жывуць, як здароўе, што каму патрэбна…

— Сям’я падтрымлівае вашу грамадскую дзейнасць?

— Канешне, ды ўжо і прывыклі за столькі гадоў. Жонка заўсёды дапамагае. Дзве дачкі ў нас, прыязджаюць сюды пастаянна. Дапамагаюць больш у хатніх справах ці з гаспадаркай. Але і нам прыходзіцца дапамагаць: дачакаліся чатырох унукаў, усе яны зараз студэнты. Нам пенсію дабаўляюць і гэта добра, але лічу, што лепш бы маладым грошай больш плацілі. Што мне ў вёсцы трэба? Штаны ды рубашка на год, а то і на пяць, а вось, напрыклад, унучка мая ў Мінску — і многае трэба пастаянна купляць. Таму і трымаем дасюль гаспадарку: конь, куры, нядаўна зноў карову купілі, бо ўнукаў трэба на ногі ставіць…

Вось так і жывём: гаспадарка, грамадская праца — сумаваць няма калі. I іншым таго ж жадаю. Каб лепей сябе адчуваць, трэба больш працаваць — гэты рэцэпт, як гаворыцца, правераны на сабе.

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем