Працаваць, не думаючы пра ўзнагароды №76

Браты Дзмітрый і Аляксандр Козелы нават не
задумваюцца, што іх праца па зборы зерневых забяспечвае хлебам больш за
адзінаццаць тысяч чалавек у год. Гэта прыкладна трэцяя частка жыхароў горада
Асіповічы.

На стэндзе каля будынка праўлення
сельгаскааператыва “Калгас “Чырвоны ўдарнік” бялее ліст, што
прыцягвае ўвагу ўсіх, хто праходзіць міма. “На ўборцы ўраджаю 2011 падняты
сцяг у гонар перадавікоў — экіпажа камбайна КЗС-1218. Камбайнер — Дзмітрый
Козел, памочнік камбайнера — Аляксандр Козел. Убралі 249,7 га. Намалацілі
842,25 т”.

Непадалёк ад стэнда і самі ўдарнікі: адпачываюць
пасля працоўнага дня, размаўляюць з калегамі. Хлопцы кураць, абмяркоўваючы
важныя для іх падзеі, час ад часу чуецца дружны смех. Дзмітрый і Аляксандр
робяць разам чацвёрты сезон. Дзмітрыю 29 гадоў, Аляксандру ўсяго 17. Ён пайшоў
па стапах старэйшага брата, які з 11 гадоў быў памочнікам камбайнёра, і ўжо
дзявяты сезон працуе камбайнерам.

Цалкам верагодна, што маладзёжны экіпаж пад
кіраўніцтвам Дзмітрыя Козела ў чарговы раз будзе ад-значаны як найлепшы ў
раёне. Падзякі і падарункі за працоўныя поспехі для маладога камбайнера даўно
перасталі быць прыемнай нечаканасцю: ужо на працягу васьмі гадоў экіпаж пад
кіраўніцтвам Дзмітрыя дасягае найлепшых паказчыкаў у Асіповіцкім раёне.
Дзякуючы плённай працы братоў, сям’я Козелаў займела тэлевізар, пыласос,
сокавыціскалку, мікрахвалёвую печ ды іншыя неабходныя ў гаспадарцы рэчы…

На пытанне, у чым сакрэт іх поспеху, хлопцы,
смеючыся, паціскаюць плячыма: “А хто яго ведае? Працаваць трэба шмат, і
будзе табе добры збор ды намалот!”. Пра перамогі за сялянскай працай
думаць няма калі.

Часу на іншыя заняткі ў камбайнераў таксама не
застаецца. “Калі тут чым яшчэ займацца? Падчас уборкі ўраджаю прыходзім на
поле ды сыходзім з яго ў прыцемках. Ды і ў менш напружаныя перыяды вольную
хвіліну ўдаецца знайсці рэдка”, — гаворыць з усмешкай Аляксандр. Ён
дапамагае брату толькі летам, падчас збору ўраджаю. Вучыцца ў Асіповіцкім
дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы на слесара-вадзіцеля. У хлопца шмат
планаў на будучыню, але пакуль ён трымае іх пры сабе. Прызнаўся толькі, што
пасля заканчэння каледжа хоча атрымаць вышэйшую адукацыю ў галіне
машынабудавання.

Маці братоў-камбайнераў Наталья Аляксандраўна і
бацька Міхаіл Міхайлавіч Козелы — аператары машыннага даення. Гадуючыся ў
працавітай сялянскай сям’і, хлопцы з маладых гадоў вучыліся гаспадарыць на
зямлі. Дзмітрый кажа, што нічым іншым займацца ніколі і не думаў.

І Дзмітрый, і Аляксандр працу сваю вельмі
любяць, імкнуцца выконваць яе найлепшым чынам, што ў іх добра атрымліваецца.

Ася ПАПЛАЎСКАЯ.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем