Постаці Асіповіччыны: Сяргей Мікалаевіч Каданчык

Нядаўна споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння
Героя Савецкага Саюза Сяргея Мікалаевіча Каданчыка.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Майсеевічы.
Тут жа закончыў пачатковую школу.

У 1928 годзе стаў чырвонаармейцам. У хуткім часе
ў Кіеве вывучыўся на камандзіра. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх
войск у Заходнюю Беларусь, быў на савецка-фінскай вайне. У 1940 годзе стаў
камуністам.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны адразу ж
апынуўся на фронце. Змагаўся на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім,
Паўночна-Каўказскім франтах. 15 верасня 1943 года адважны камандзір палка
загінуў на назіральным пункце. Быў пахаваны ў гора-дзе Геленджыку. Затым
перазахаваны ў брацкую магілу на плошчы Герояў у горадзе Новарасійску.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
подпалкоўніку Каданчыку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны таксама ордэнамі Леніна, Чырвонага
Сцяга і Чырвонай Зоркі.

Iмем Героя названы рыбалоўны траўлер, вулі-цы ў
Новарасійску і ў нашым горадзе, а таксама ДУА «Дрычынскі ВПК д/с-СШ”. Раней на
будынку школы ў Майсееві-чах была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая зараз
знаходзіцца на сховішчы ў школе в. Дрычын.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем