Нарадзіўся 22.06.1902 г. у в. Сяргеевічы. Беларускі геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік АН БССР (1956 г., член-карэспандэнт 1953 г.), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1955). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), СССР (1951). Вучань Цітвянскага народнага вучылішча, Шацкай гімназіі (1910-1920), навучэнец Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1920-1924), памочнік Цэльскага ляснічага, ляснічы Пухавіцкага лясніцтва (1924-1926). У 1930 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Выкладчык, асіс-тэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута (1930-1931), старшы навуковы супрацоўнік і загадчык, намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў Гомелі (1932-1953). Дырэктар Iнстытута лесу АН БССР (1954-1956), загадчык лабараторыі геабатанікі Iнстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (1956-1987), саветнік пры дырэкцыі Iнстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча АН БССР (1987-1991). Аўтар каля 650 артыкулаў і навуковых прац, у тым ліку 22 манаграфій, 15 брашур і 6 геабатанічных карт. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 6 доктарскіх і больш як 30 кандыдацкіх дысертацый. Узнагароджаны ордэнаміКастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, медалямі. Памёр у верасні 1991 г.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах