ПостацI Звязаны з Асіповіччынай

ЮРКЕВIЧ Iван Данілавіч

Нарадзіўся 22.06.1902 г. у в. Сяргеевічы.
Беларускі геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік АН БССР (1956 г.,
член-карэспандэнт 1953 г.), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар
(1955). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
(1972), СССР (1951). Вучань Цітвянскага народнага вучылішча, Шацкай гімназіі
(1910-1920), навучэнец Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума
(1920-1924), памочнік Цэльскага ляснічага, ляснічы Пухавіцкага лясніцтва
(1924-1926). У 1930 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Выкладчык, асіс-тэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута (1930-1931), старшы
навуковы супрацоўнік і загадчык, намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі
дырэктара, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела
Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў Гомелі
(1932-1953). Дырэктар Iнстытута лесу АН БССР (1954-1956), загадчык лабараторыі
геабатанікі Iнстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (1956-1987), саветнік
пры дырэкцыі Iнстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча АН БССР
(1987-1991). Аўтар каля 650 артыкулаў і навуковых прац, у тым ліку 22
манаграфій, 15 брашур і 6 геабатанічных карт. Пад яго навуковым кіраўніцтвам
абаронена 6 доктарскіх і больш як 30 кандыдацкіх дысертацый. Узнагароджаны
ордэнамі  Кастрычніцкай рэвалюцыі,
Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР,
медалямі. Памёр у верасні 1991 г.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем