Павага і аўтарытэт — ЗАСЛУЖАНЫЯ

Багата асіповіцкая зямля на працавітых і дбайных людзей. Сярод іх і Браніслава КАЛЕСНІКАВА з Ясеня. У васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя яе імя практычна не сыходзіла са старонак раённай газеты. Не адзін раз мела зносіны і з журналістамі абласной прэсы. Чаму ж так цікавіліся ёю майстры публіцыстычнага жанру?

Правільна здагадаліся: прычынай для шматлікіх сустрэч з карэспандэнтамі служыла яе плённая праца на карысць радзімы. Працуючы ў калгасе імя Леніна напачатку свінаркай, а пасля цялятніцай, Калеснікава неаднаразова дасягала высокіх вытворчых паказчыкаў. Свінкі і цяляткі, якіх даглядала гэтая руплівая жанчына, раслі як на дражджах. Пазней прыйшлося ёй і кароў даіць, і малочнатаварнай фермай загадваць. Які б участак ні ўзначальвала, усюды шчыравала з душой і натхненнем. Не аднойчы выбіралася дэлегаткай камсамольскіх, а затым і партыйных канферэнцый, членам райкама і абкама партыі. А ў 1985 годзе прыняла ўдзел у ХХХ з’ездзе Кампартыі БССР.  Безумоўна, для яе гэта быў вялікі гонар — прадстаўляць Магілёўшчыну на такім важным форуме.

“У чым жа сакрэт поспеху?” — часта запытваліся тады ў працаўніцы. Гэтае ж пытанне ў чарговы раз Браніслава Адамаўна пачула і цяпер.

— У тых, хто шчыра і натхнёна працуе, адказна адносіцца да выканання даручанай справы, заўсёды ёсць перавага над гультаямі і прыстасаванцамі. Ніколі не шукала лёгкай работы. Так сталася, што, атрымаўшы прафесію будаўніка, амаль 40 гадоў працую ў жывёлагадоўлі. Зараз значна лягчэй — усё механізавана, а раней прыходзілася разлічваць толькі на свае рукі.

Колькі прайшло праз іх рознай жыўнасці, падлічыць цяжка! Акрамя калгаснай скаціны, клапатлівая працаўніца разам з мужам Віктарам Рыгоравічам увесь час трымала вялікую дамашнюю гаспадарку. Каровы, свінні, а раней яшчэ авечкі і коні складалі і складаюць аснову іх жыцця. І зараз дыхтоўны хлеў сяльчан не пустуе. Любяць завіхацца з дамашнімі жывёламі і ўнукі, якіх у шчаслівай бабулі пяцёра. Васьмігадовая Крысціна — асіпаўчанка, але падчас прыезду ў вёску бярэцца за любую работу. Асабліва падабаецца ёй даіць карову.

— Гаспадыня расце, — з гонарам зазначае Браніслава Адамаўна. — Лічу, што без карміліцы жыць на сяле нельга. Не сядзець жа склаўшы рукі! Прынцып у мяне з гаспадаром такі жыццёвы — працаваць, бо ад гэтага залежыць сямейны дабрабыт і забяспечанасць дзяцей. Іх у нас трое. Яны таксама да працы прывучаныя, усю пасільную работу па дому ўскладвалі на іх плечы. Часта дапамагалі нам на ферме. Так за працай і выраслі. Сама за ўвесь час ні разу і ў адпачынку не была. Навошта мне ён, што ў тым водпуску рабіць? Лынды біць — не па мне. Ездзіць за моры-акіяны таксама не люблю. Праўда, аднойчы выправілася ў круіз па Волзе — і не магла дачакацца, пакуль ён скончыцца, сумавала па сям’і і рабоце. Кожны вечар, запёршыся ў каюце, плакала. Затое, як вярнулася дадому, шчаслівейшай за мяне не было на ўсім свеце. І пасля ні ў якія больш вандроўкі не адпраўлялася. Хаця тады, пры жаданні, ездзіць можна было ледзь не кожны год і ў санаторый, і за мяжу — гаспадарка клапацілася пра людзей.

Апошнія 20 гадоў Браніслава Адамаўна аддала прафесіі тэхніка-асемянатара. Прычым асвоіла гэтую навуку самастойна. Калі захочаш — навучышся ўсяму, лічыць яна. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына і сёння ў рабочым страі. Калгасныя справы, якімі лёс звязаў яе ў далёкія васьмідзясятыя, трывала трымаюць і не даюць пайсці на заслужаны адпачынак. Яна ўпэўнена, што толькі дзякуючы клопатам па гаспадарцы, пастаяннай падтрымцы мужа і дзяцей у любым пачынанні, магчымасці спяшацца што-дзень на любімую працу, дзе яе паважаюць і цэняць за майстэрства, і заключаецца сакрэт жыццёвага поспеху.

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем