Ніколі не кажыце “нIколI”

Не думаў раней аператар машыннага даення МТФ №3 СВК «Калгас «Каўгарскі” Аляксей Сігуноў, што ён будзе працаваць па такой спецыяльнасці. Гэта нават пры тым, што некалі пасля школы хлопец вучыўся ў вучылі-шчы ў сваім родным гора-дзе Бабруйску на повара і… аператара машыннага даення. Але той выбар быў неабгрунтаваны, проста дзеля вучобы. Не адзін год потым адпрацаваў на будоўлі, на заводзе, але ўрэшце апынуўся там, дзе яму, мабыць, лёсам наканавана было быць: у Краях. Прычын, па якіх Аляксей з сям’ёю прыехаў сюды, некалькі. Трэба было неяк вырашаць жыллёвую праблему, а ў горадзе гэта зрабіць больш складана, чым на вёсцы. Потым Аляксею заўсёды імпанавала сельскае жыццё. «Тут адчуваеш сябе гаспадаром, не змешваешся ў агульнай плыні з сотнямі, тысячамі іншых людзей”, — так паспрабаваў растлумачыць яшчэ нядаўні гараджанін сваё ўнутранае адчуванне.
Кожнае месца, дзе б мы ні працавалі, нас нечаму вучыць. Аляксея ферма навучыла сабранасці, памяркоўнасці і пэўнай самастойнасці. Працаваць яму і цікава, і зручна: тут жа, на ферме, робіць і жонка Наталля, ды і дадому хвілін 10 хады. Падабаецца новым працаўнікам калгаса і Дараганаўскі ВПК, дзе вучацца дачушкі Надзя і Таня.
Як Аляксей адносіцца да таго, што, згодна са стэрэатыпамі, даіць кароў — справа не мужчынская? На сёння гэта абсалютна не актуальна. Ён разумее, што жанчыны могуць працаваць не ўсюды ў сілу сваіх фізічных дадзеных, а вось мужчыны — калі ласка. Галоўнае, работу сваю выконвай добрасумленна.
Цяжкасцей Сігуноў не баіцца і адносіцца да іх па-філасофску. Лічыць, што галоўная прычына ўсіх праблем — сам чалавек. Таму, каб штосьці змяніць, трэба перш за ўсё разабрацца ў сабе. Бывае, чалавек хоча ад жыцця столькі, колькі яму і не трэба. Тут таксама важна знайсці пэўны баланс. «Каб зрабіць крок наперад, — мяркуе Аляксей, — трэба прадбачыць, што будзе яшчэ праз тры крокі”. Менавіта прадбачачы гэтыя самыя крокі і апынуўся ён на Асіповіччыне.
Зараз сям’я марыць аб тым, каб пабудаваць свой уласны дом. Службовае жыллё, канечне, добра, але сваё ёсць сваё. Ну а для гэтага трэба будзе яшчэ сотні разоў, бегучы раніцай на ферму, слухаць, як рыпіць снег пад нагамі і прачынаецца наваколле…

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем