Аналізуючы былое, Валянцін Васільевіч адзначае, што гаспадарка яму дасталася добрая. З павагай адзываецца аб папярэдніках. Іван Хічэўскі падняў гаспадарку на льне, здаючы яго не саломкай, а апрацоўваючы на месцы. Для гэтага была створана сушылка і нават уласная электрастанцыя. Іван Доўгаль — заўзяты гаспадар, напрыклад, выпрацаваў “хітрую” схему: адпраўляў трактарыста на абласныя спаборніцтвы, а той прыязджаў з удзячнасцю за давер і… новым трактарам. Так папаўняўся калгасны машынны парк. Адбудаваў малочнатаварныя фермы ў Навасёлках, Вязычыне, свінаферму ў Свіслачы. Пасля яго папрацаваў яшчэ Алег Пяшко, а Пінчук працягнуў лепшыя традыцыі.
Напачатку было складана. Прыбытак ад жывёлагадоўлі залежаў ад плана, які часта даводзілі завышаным, а таму і выканаць яго было праблематычна. З 1985 года са зменай кіраўніцтва ў краіне сітуацыя карэнным чынам змянілася. Паказчыкі параўноўваліся з аналагічнымі за 3 папярэднія гады, таму сталі працаваць больш эфектыўна. Так, у 1989 годзе чысты прыбытак “Усхода” склаў 1,5 мільёна рублёў — гэта кошт невялічкага пасёлка 2-кватэрных дамоў. Рэнтабельнасць была адной з самых высокіх у раёне і складала 47%. Значна павысілі-ся ў той час і надоі. Пабудавалі майстэрні. Вытворчасць складвалася цудоўна.
— Калі пачалася перабудова, яе хвалі дакаціліся і да нас, — узгадвае былы калгасны кіраўнік. — Самастойнасць ужо не палохала. Але цяжка стала з тэхнікай, запчасткамі, саляркай. Хаця неяк выкручваліся, спраўляліся.
Работа — гэта маё жыццё. Працавалі практычна без выхадных, людзі звярталіся па розных пытаннях і ў розны час. Трэба было да ўсяго быць гатовым. Знаходзіўся ў пастаянным стрэсе — старшыня ж у адказе за ўсё. Але ніколі не даваў невыканальных распараджэнняў. І не дапускаў сварак, нетактоўнасці на нарадзе. Усе дысцыплінарныя пытанні вырашаліся за зачыненымі дзвярамі.
Актыўная жыццёвая пазіцыя, стыль работы не заставаліся незаўважанымі. Старшыня калгаса быў дэпутатам абласнога Савета, удзельнічаў у I Усебеларускім народным сходзе.
Адпрацаваўшы 24 гады, Валянцін Васільевіч пакінуў пасаду. А потым і калгас быў аб’яднаны з двума суседнімі з цэнтрам у Вязаўніцы.
Цяпер у Свіслачы няма ўласнай сельскагаспадарчай арганізацыі. Але калі гаварыць пра калгас, то ў гэтай вёсцы ён асацыіруецца з асобай кіраўніка. І водгукі аб яго працы толькі станоўчыя!
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах