Са стэрэатыпамі грамадства, якія датычацца самых розных бакоў нашага жыцця, мы сутыкаемся на кожным кроку. Напрыклад, адзін з іх: працуюць на кіруючых пасадах толькі людзі сталыя, вопытныя, з вялікім стажам… Але ёсць чалавек, які гэты стэрэатып парушае. Маладая дзяўчына Вольга Іўчык у свае 23 гады стала ў канцы красавіка намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — з’яўляецца зараз своеасаблівым злучальным звяном паміж дырэктарам прадпрыемства і калектывам.
Давайце ж прасочым даволі хуткі шлях Вольгі да такой адказнай пасады і адзначым для сябе сакрэты кар’ернага руху ўверх.
З сельскай гаспадаркай яна знаёма добра: нарадзілася і вырасла ў гэтых мясцінах — у вёсцы Свіслач, тут жа вучылася ў школе, а пасля дзевяці класаў паступіла ў Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж на спецыяльнасць “Тэхнік-тэхнолаг па перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства”, які скончыла з чырвоным дыпломам.
Прыйшло размеркаванне. Аднагрупнікі Вольгі раз’ехаліся хто куды, а дзяўчына вярнулася дадому ў калгас “Усход”. “Лічу выдатным, што размеркавалася менавіта дадому, — кажа яна. — Тут мне заўсёды гатовы дапамагчы, таму і рабіць першыя працоўныя крокі было значна лягчэй”.
Два месяцы працавала ва “Усходзе” дыспетчарам, пасля яе перавялі ў бухгалтэрыю, дзе начальніцай стала родная маці: “Многія думалі, што з ёй мне будзе працаваць лягчэй, але гэта было не так. Без справы не сядзела ніколі, нават калі перараблю ўсю сваю работу, маці гаварыла, каб дапамагала іншым. Ды і дома давала мне шмат кніг і артыкулаў па бухгалтэрыі, так што за чатыры месяцы, што там працавала, вопыт набыла значны”, — расказвае дзяўчына.
У 2008-м некалькі гаспадарак, у ліку якіх “Усход”, аб’ядналі ў філіял “Белшына-агра”. На новым прадпрыемстве Вольга стала сакратаром дырэктара. Дарэчы, толькі на дыпломе каледжу яна не спынілася, паступіла на завочнае аддзяленне Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова і ў хуткім часе стане дыпламаваным псіхолагам. “Псіхалогія падабаецца даўно, і веды ў гэтай вобласці дапамагаюць у працы, бо кантактаваць з людзьмі прыходзіцца вельмі часта. Ва ўсіх іх розны характар і тэмперамент, і трэба да кожнага знайсці свой падыход”, — гаворыць Вольга. Вось і плённая праца сакратаром не прайшла дарэмна: маладая работніца зарэкамендавала сябе выдатна, таму нядзіўна, што ёй прапанавалі працу таксама на “Белшыне”, але ўжо ў Бабруйску. Яна ўжо пакавала чамаданы, каб перабрацца ў суседні горад, але ў канцы красавіка паступіла новая прапанова — заняць пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Агні Бабруйска сталі для яе ўжо не такімі прывабнымі, затое кола абавязкаў значна пашырылася. Але, як і раней, малады намеснік не падводзіць: “Часам, каб паспець усё зрабіць, прыходзіцца затрымлівацца на рабоце дапазна. Але ўжо прывыкла да такого ненармаванага графіка. Працаваць было б значна цяжэй, калі б не людзі, а дакладней — іх стаўленне да мяне, — сведчыць яна, — заўсёды гатовы дапамагчы, расказаць, падтрымаць… І я вельмі цаню гэта”.
Вясковае жыццё Вольгу не бянтэжыць, яна задаволена, што працуе менавіта тут: “Мара — адкрыць уласны цэнтр псіхалагічнай дапамогі. Спадзяюся, з часам змагу гэта здзейсніць. А на дадзены момант люблю свою работу і збіраюся працаваць тут як мінімум яшчэ некалькі гадоў — лепшае месца для назапашвання вопыту, лічу, цяжка прыдумаць”.
У чым жа сакрэт прафесіянальнага росту? “Пастаянная плённая праца, вучоба, самаразвіццё і пастаянныя зносіны з людзьмі”, — лічыць Вольга. І з ёю цяжка не пагадзіцца.
Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
20 мая 2025
Власть
“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика
20 мая 2025
Власть
“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами
20 мая 2025
Образование
Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью
20 мая 2025
Общество
Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва
20 мая 2025
Армия
Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению