Не толькі швачка, але і.. №27

У Дараганаўскім комплексна-прыёмным пункце ўжо
13 гадоў касірам-прыёмшчыкам працуе Вікторыя Паходава. Яна і заказы ад
насельніцтва прымае, і рамонт адзення ажыццяўляе, і шые на продаж пасцельную
бялізну, ручнікі, безрукаўкі. А можа і сукенку, як кажуць, выдаць “на-гара” —
на любы густ і выпадак. Прычым выкрайку зрабіць не складае ніякіх цяжкасцей, бо
Вікторыя Ула-дзіміраўна — прафесійны закройшчык. Мясцовыя школьніцы не раз
звярталіся да яе за паслугамі. Выпускныя ўборы, выкананыя рукамі прафесіянала,
— сапраўдны эксклюзіў.

 У 80-х
гадах яна скончыла швейнае вучылішча ў Днепрадзяржынску. Некаторы час адточвала
сваё майстэрства ў Польшчы: у ваенным гарадку Свінтошуў шыла адзенне для
салдат. Там пазнаёмілася з вольнанаёмным рабочым, родам з Радуціч, выйшла за
яго замуж. Пасля нараджэння дачкі Ані маладая сям’я пераехала на радзіму мужа.
Былы калгас імя Ульянава, куды ўладкаваўся на працу муж Мікалай Міхайлавіч,
выдзеліў ім жыллё. Неўзабаве з’явіўся на свет і сынок Сяргей. Пасля дэкрэтнага
адпачынку жанчына занялася любімай работай.

— За гэты час умовы працы ў Доме быту змяніліся
ў лепшы бок. Цалкам адрамантаваны будынак, сталі ўтульнымі рабочыя памяшканні.
Новае абсталяванне дазваляе выконваць самыя складаныя швейныя аперацыі.
Падведзена гарачая і халодная вада, што вельмі зручна для цырульніка. Дарэчы,
пастрыгчыся можна два разы на месяц у прафесіяналаў сваёй справы Ніны Хацько і
Святланы Шэйко, якія прыяджаюць з Асіповіч. Усяго ж дараганаўцы і жыхары
прылягаючых вёсак могуць атрымаць 11 розных паслуг. Апошнім часам для вясковых
гаспадынь прапаноўваем насенне агародніны і кветак, — расказвае яна.

Дома Вікторыя Уладзіміраўна любіць парадаваць
родных выпечкай. Частуе ёй і суседзяў. А яшчэ — не здраджвае нацыянальнай
украінскай кухні: каму пашчасціла паспытаць цудоўны боршч гаспадыні, той
назаўсёды запомніць незвычайны смак гэтай стравы.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость